29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На вуліцы Рыма выйшаў мільён дэманстрантаў

7
На вуліцы Рыма выйшаў мільён дэманстрантаў

У сталіцы Італіі Рыме на дэманстрацыю супраць працоўнай рэформы выйшлі блізу мільёна чалавек.

Удзельнікі акцыі прыехалі з усёй краіны, паведаміў найбуйнейшы прафсаюз краіны CGIL, які выступіў яе арганізатарам.

Рэформы, якія ўводзяць палегчаную працэдуру звальнення, былі прапанаваны прэм'ер-міністрам Матэа Рэнца, які шукае шляхі павысіць канкурэнтаздольнасць нацыянальных кампаній, піша NEWSru.com.

Як адзначае Reuters, сярод пратэстуючых былі і прадстаўнікі партыі Рэнца, што сведчыць аб сур'ёзнай дыскусіі ў гэтым пытанні.

Рэнца прапануе, прынамсі, увесці ў кампаніях палегчаную працэдуру звальнення служачых, а таксама сістэму прадастаўлення гарантый і льгот толькі для тых супрацоўнікаў, якія прапрацавалі пэўны тэрмін.

«Мы хочам працы для ўсіх, працы з гарантыяй правоў. Гэта дэманстрацыя для тых, у каго няма працы, няма правоў, для тых, хто пакутуе, у каго няма пэўнасці што да будучыні», - паведаміла кіраўніца CGIL Сузанна Камуса.

Маўрыцыа Ландўіні, прадстаўнік саюза металістаў (Fiom), які таксама далучыўся да акцыі, Reuters TV: «Калі ў Рэнца і яго ўрада антэны настроеныя, як гэта звычайна бывае, яны атрымаюць сёння вельмі моцны сігнал аб тым, што большасць людзей, якія працуюць і хочуць працаваць у гэтай краіне, не згодныя з іх палітыкай. Калі ён хоча змяніць гэтую краіну, то рабіць гэта трэба не супраць людзей, а разам з імі».

Яшчэ адна акцыя пратэсту запланаваная на 8 лістапада.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках