18 красавiка 2024, Чацвер, 4:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галандыя назвала дзве версіі катастрофы Boeing пад Данецкам

17
Галандыя назвала дзве версіі катастрофы Boeing пад Данецкам

Следчыя органы Галандыі, якія высвятляюць прычыны катастрофы Boeing ў Данецкай вобласці, разглядаюць дзве версіі здарэння.

Сярод іх - удар ракетай класа «зямля – паветра» і атака з іншага самалёта, паведамляе РБК.

Аб ходзе расследавання прычын катастрофы пасажырскага Boeing MH17 авіякампаніі Malaysia Airlines, што пацярпеў катастрофу 17 ліпеня 2014 года пад Данецкам, распавёў нямецкаму выданню Spiegel Online, галандскі пракурор і кіраўнік групы следчых Фрэд Вестэрбэке.

З ягоных слоў, першапачаткова следства разглядала чатыры версіі - аварыя, тэракт, удар ракетай класа «зямля - паветра» і атака з іншага самалёта. Аднак пасля версіі аварыі і тэракту былі выключаныя. «Дзве іншыя версіі застаюцца», - сказаў Вестэрбэке.

Пракурор адзначыў, што ў следства ёсць металічныя фрагменты, якія былі знойдзеныя ў целах ахвяраў і ў пасажырскіх крэслах. «Гэта маглі быць аскепкі ад ракеты «Бук», а таксама металічныя часткі самага самалёта. Мы ўсё гэта аналізуем, дагэтуль ў нас няма дакладных вынікаў», - сказаў ён.

Вестэрбэке распавёў, што ў следчых ёсць паказанні некалькіх сведак, якія былі непасрэдна на месцы пасля катастрофы. «У інтэрнэце мы знайшлі масу інфармацыі. Акрамя таго, у нас ёсць запісы тэлефонных размоваў, якія нам перадалі ўкраінскія спецслужбы», - дадаў ён.

Аднак сур'ёзных доказаў на карысць якой-небудзь версіі ў следства няма, адзначыў пракурор. «Калі чытаеш газеты, усё выглядае такім чынам, быццам абсалютна ясна, што адбылося з самалётам, і хто нясе за гэта адказнасць. Але калі мы хочам прыцягнуць вінаватых да суду, нам патрэбныя доказы, і значна больш сур'ёзныя, чым запісаная тэлефонная размова з інтэрнэту або фатаграфіі з месца катастрофы. Таму мы не робім упор на нейкай адной версіі, а разглядаем адразу некалькі», - растлумачыў Вестэрбэке.

Ён пракаментаваў інфармацыю, якая з'явіліся ў прэсе аб тым, што нямецкая выведка нібыта валодае спадарожнікавымі здымкамі, якія могуць паўплываць на ход расследаванняў: «Праблема ў тым, што існуе вельмі шмат розных фатаграфій са спадарожніка. Адны можна знайсці ў інтэрнэце, іншыя нам дасылаюць замежныя спецслужбы. Цяпер мы кантактуем з ЗША, каб яны далі нам свае звесткі. Расея заяўляла, што ў яе ёсць звесткі РЛС аб тым, што ў раёне катастрофы знаходзіўся іншы самалёт. Мы просім Маскву даць нам гэтыя звесткі».

Boeing 777 Malaysia Airlines, які выконваў рэйс MH17 з Амстэрдама ў Куала-Лумпур, пацярпеў катастрофу на тэрыторыі Украіны вечарам 17 ліпеня. Лайнер зваліўся ў ваколіцах вёскі Грабава Шахцёрскім раёне Данецкай вобласці. На борце знаходзіліся 283 пасажыры і 15 сябраў экіпажа. Усе яны загінулі.

На борце Boeing 777 знаходзіліся навукоўцы і даследчыкі, якія накіроўваліся ў Мэльбурн на міжнародную канферэнцыю ў пытаннях вывучэння СНІДу. Арганізатар канферэнцыі, International AIDS Society (IAS, Міжнародная супольнасць даследчыкаў СНІДу) пацвердзіў інфармацыю аб тым, што некалькі чалавек, якія падалі заяўкі на ўдзел у канферэнцыі, знаходзіліся на борце лайнера. У прыватнасці, рэйсам MH 17 ляцеў вядомы нідэрландскі даследчык Юп Ланге, які працаваў ва ўніверсітэце Амстэрдама, і супрацоўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Глен Томас.

Улады Украіны заяўляюць, што самалёт быў збіты прыладай, якая знаходзіцца на ўзбраенні тэрарыстаў. Іх пазіцыю падтрымліваюць улада і прэса Захаду. Увечары 18 ліпеня тэлеканал CNN са спасылкай на неназванага чыноўніка Пентагона паведаміў, што ракета, якая збіла Boeing 777, была выпушчаная баевікамі з тэрыторыі Усходняй Украіны. Днём раней газета The Wall Street Journal паведаміла, што па самалёце «малайзійскай авіялініі» была выпушчана ракета класа «зямля - паветра».

Прэзідэнт ЗША Барак Абама, які выступіў з адмысловым зваротам, падтрымаў абодва абвінавачванні: кіраўнік Белага дома ўсклаў адказнасць за авіякатастрофу на баевікоў і заявіў, што самалёт быў збіты ракетай «зямля - паветра».

Міністэрства абароны Расеі распаўсюдзіла заяву, у якой адзначыла, што ў раёне катастрофы нібыта ўкраінскае войска разгарнула 27 пускавых установак ЗРК «Бук-М1».

Фота: Reuters

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках