25 красавiка 2024, Чацвер, 22:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Беларусі дэпартуюць двух расейскіх актывістаў

1
З Беларусі дэпартуюць двух расейскіх актывістаў

Андрэй Федаркоў і Іван Салаўёў пасля трохдзённага адміністрацыйнага арышту ў Менску павінны быць дэпартаваныя з Беларусі.

Двое расейцаў і адзін беларус, імя якога не паведамляецца, былі затрыманыя 25 кастрычніка на прыпынку грамадскага транспарту на Партызанскім праспекце ў Менску нібыта за нецэнзурную лаянку і непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі. Затрыманых даставілі ў Заводскае РУУС, дзе ў дачыненні да іх склалі пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях, піша сайт ПЦ «Вясна».

27 кастрычніка суд Заводскага раёна Менска прызнаў іх вінаватымі ў дробным хуліганстве і непадпарадкаванні патрабаванням супрацоўніка міліцыі. Беларускі грамадзянін прысуджаны да 10 дзён арышту, расейцы - да трох сутак.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, расейцаў сёння павінны дэпартаваць з Беларусі.

Як паведаміў БелаПАН дарадца амбасады Расеі ў Беларусі Ігар Карагін, у консульства не паступала афіцыйнага паведамлення аб затрыманні расейскіх грамадзян. З ягоных слоў, у консульстве ведаюць аб іх затрыманні са слоў аднаго з затрыманых расейцаў, які 27 кастрычніка патэлефанаваў дыпламатам з Санкт-Пецярбурга. Карагін адзначыў, што адзін з затрыманых скарыстаўся сваім правам на званок, але замест консульства патэлефанаваў аднаму. «Хоць мы заўсёды папярэджваем, гэта напісана ў нас на сайце, каб у падобных выпадках тэлефанавалі менавіта ў консульства, а не каму-небудзь з сяброў, каб у консула была магчымасць адрэагаваць і аказаць адразу дапамогу», - сказаў Карагін.

Ён адзначыў, што паводле існуючай дыпламатычнай практыкі аб затрыманні расейцаў МУС Беларусі праз Міністэрства замежных спраў павінна было паведаміць у амбасаду пра інцыдэнт у трохдзённы тэрмін. «Мы пакуль нічога не атрымлівалі. Тэлефанавалі ў МЗС і ўдакладнялі, ці была інфармацыя аб затрыманні, але там нічога не атрымлівалі, - сказаў Карагін. - Хутчэй за ўсё, мы атрымаем ужо паведамленне аб дэпартацыі».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках