25 красавiка 2024, Чацвер, 7:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Учора ў «Каменнай Горцы» гарэў пустыр

5

Пасля сябе полымя пакінула абвугленыя сцёблы і пакрытую попелам зямлю.

У мікрараёне Каменная Горка - 3 гарэў пустыр. Размешчаны ён паміж вуліцамі Налібоцкай, Калеснікава і Люцынскай. Пустка зарасла высокай травой, трыснягом і рэдкім хмызняком, піша minsknews.by.

Узгаранне адбылося з ветранага боку, што спрыяла ягонаму павольнаму распаўсюджванню. Агонь ішоў шырокай дугой з боку рынка «Ждановічы».

Калі вецер сціхаў, полымя з трэскам узлятала на некалькі метраў уверх. Дым жа выразна быў бачны нават ад станцыі метро «Каменная Горка».

Мінакі абыякава глядзелі на вогненную стыхію, моладзь здымала яе на мабільныя тэлефоны. Рабочыя на бліжэйшай будпляцоўцы надалей працавалі.

Пасля сябе полымя пакінула абвугленыя сцёблы і пакрытую попелам зямлю.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках