16 красавiка 2024, aўторак, 8:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Разрад току пашкодзіў прыпынак у Гародні

4
Разрад току пашкодзіў прыпынак у Гародні

Нетыповая сітуацыя адбылася на вуліцы Церашковай абласнога цэнтра.

Паводле інфармацыі відавочцаў, а 6.30 раніцы на канцавым прыпынку грамадскага транспарту адбыўся моцны выхлап, які перавярнуў лаўку і пашкодзіў тратуарную плітку. На шчасце, аўтобус незадоўга да гэтага паспеў забраць людзей з прыпынку. У выніку здарэння ніхто не пацярпеў, піша БелТА.

Як растлумачыў дырэктар Гарадзенскіх электрасетак Віктар Зубрыцкі, адбылося кароткае замыканне ў сістэме электразабеспячэння, не вытрымала напружання злучальная муфта кабеля ў 10 000 В. Пад зямлёй паўсталі электрычная дуга і зона ціску, у выніку чаго адбыўся выкід зямлі, які пашкодзіў прыпынак. «Наступствы НЗ маглі быць горшымі, калі б там апынуліся людзі. На шчасце, гэтага не адбылося. Магу сказаць, што ў гэтым месцы прыпынак грамадскага транспарту добраўпарадкаваны без узгаднення з намі. Тут побач з тратуарам праходзіць кабель высокага напружання. У ліпені работнікі «Рамбудаўтадара» пашкодзілі яго пры правядзенні будаўнічых работ, мы тады выканалі яго рамонт. Цяпер зноў паўстала аварыйная сітуацыя. Відавочна, што прыпынак неабходна перанесці ў іншае месца», - сказаў ён.

Са слоў Віктара Зубрыцкага, ужо праведзены рамонт кабеля, спецыялісты замянілі злучальную муфту, электразабеспячэнне прылеглай тэрыторыі адноўленае.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках