25 красавiка 2024, Чацвер, 11:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вацлаў Арэшка: Расейскія казакі - «паўзучая» акупацыя Беларусі

11
Вацлаў Арэшка: Расейскія казакі - «паўзучая» акупацыя Беларусі

Дзейнасць радыкальных прарасейскіх арганізацый у нашай краіне можа прывесці да ўзброенага супрацьстаяння.

Такое меркаванне выказаў charter97.org культуролаг і чалец аргкамітэта ў стварэнні партыі «Беларускi Рух» Вацлаў Арэшка, каментуючы актыўнасць расейскіх казакоў на тэрыторыі Беларусі.

- Такія спробы стварыць «казачы» рух у Беларусі адбываюцца ўжо даўно, праблеме ўжо каля дзесяці гадоў. Гістарычна гэта не мае ніякай падставы, бо на тэрыторыі ВКЛ і на сучаснай тэрыторыі Беларусі ніякіх казакоў не было. Нават украінскія казакі не мелі тут сваёй зямлі, не кажучы ўжо пра расейскіх. Гэта абсалютна іншародная з'ява. Мне здаецца, гэта частка той самай экспансіі «рускага свету», пра які мы неаднаразова казалі. Гэта абсалютна штучная, навязаная агрэсія - як культурная, так і непасрэдная фізічная, я б сказаў. Бо казакі - гэта досыць радыкальная частка «рускага свету».

- Як людзі павінны ўспрымаць казакоў, якія арганізуюць нават вайсковыя лагеры для маленькіх дзяцей?

- Я мяркую, што гэта абсалютна непрымальна для Беларусі. Гэта з'ява павінна быць асуджаная і павінна ўспрымацца грамадствам як варожая для Беларусі. На любых узроўнях. Неабходна нават звяртацца ў дзяржаўныя структуры. А што тычыцца дэмакратычных арганізацый, не кажучы ўжо пра актыўныя арганізацыі, мне здаецца, трэба супрацьстаяць супраць гэтага любымі, нават фізічнымі метадамі.

- На іх злётах яны вучацца карыстацца зброяй, праходзяць фізічную падрыхтоўку... «Зялёныя чалавечкі» знаходзяцца практычна ў нас перад носам?

- Гэта вельмі небяспечна. У свой час у Беларусі былі спробы стварэння РНЕ і іншых агрэсіўных расейскіх арганізацый. Мне здаецца, што гэта «паўзучая» акупацыя Беларусі, якая можа прывесці да рэальнай узброенай дзейнасці, гэта значыць, да стварэння расейскай «пятай калоны», якая будзе дзейнічаць на тэрыторыі нашай краіны адкрытым баявым метадам. З ёй трэба змагацца. А з людзьмі трэба размаўляць, вучыць іх, каб яны былі гатовыя, пры неабходнасці, да адкрытага супрацьстаяння.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках