24 красавiка 2024, Серада, 8:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Злосную неплацельшчыцу ў Берасці асудзілі на тры месяцы турмы

17

Святлана Жыхарава завінавацілася дзяржаве 60 мільёнаў.

Пакуль ва ўрадзе распрацоўваюць спецыяльны закон супраць дармаедаў, а ўлады на месцах складаюць спісы, у Берасці на гэтым тыдні зладзілі паказальны суд над злоснай неплацельшчыцай. У якасці прысяжных - такія ж безадказныя бацькі, у якіх за прыхільнасць да алкаголю адабралі дзяцей, паведамляе тэлеканал ОНТ.

Святлану Жыхараву - маці траіх сыноў - пазбавілі бацькоўскіх правоў, але захавалі абавязкі. І цяпер яна павінна кампенсаваць дзяржаве грошы, выдаткаваныя на ўтрыманне дзяцей у дзіцячым доме. Запазычанасць - больш за 60 мільёнаў рублёў - вяртаць не спяшаецца. Святлану прымусова ўладкавалі на працу, але за год жанчына там з'явілася ўсяго некалькі разоў.

«Яна ўсё разумее, з усім згаджаецца, але ў яе дыягназ - алкагольная залежнасць, яна знаходзілася на прымусовым лячэнні. І прыхільнасць да алкаголю ў яе мацней, чым жаданне працаваць», - кажа Глеб Гарах, адказны за выкананне дэкрэта Лукашэнкі №18 АУС у адміністрацыі Ленінскага раёна Берасця.

Са слоў спецыялістаў, апошняе папярэджанне жанчыне зрабілі ўжо даўно. Таму давялося пайсці на крайнія меры - прызначыць прымусовае лячэнне ад алкагольнай залежнасці.

За ўхіленне ад выплат бліжэйшыя тры месяцы Святлана правядзе ў СІЗА. Усяго ў Берасцейскай вобласці абавязаных адпрацаваць калі не па ўласным жаданні, то паводле прымусу амаль 400 чалавек. Сумарная запазычанасць перад дзяржавай - мільярды рублёў, і гэта толькі ў адным рэгіёне. Па краіне лічба будзе куды больш значнай. У выніку павялічваецца сацыяльная нагрузка на бюджэт, а беларусу з актыўнай працоўнай кніжкай даводзіцца, як той казаў, працаваць за сябе і за таго хлопца.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках