28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасада ЗША ўдвая павялічыла колькасць выдадзеных беларусам візаў

4
Амбасада ЗША ўдвая павялічыла колькасць выдадзеных беларусам візаў

Амбасада ЗША пашырыла колькасць катэгорый грамадзян, якія могуць звяртацца за амерыканскімі візамі ў Менску.

Пра гэта паведаміў у эксклюзіўным інтэрв'ю БелаПАН павераны ў справах ЗША ў Беларусі Скот Роланд.

З ягоных слоў, гэта стала магчымым дзякуючы таму, што з ліпеня ў дыпмісіі пачаў працаваць шосты амерыканскі супрацоўнік, які цалкам займаецца консульскімі пытаннямі.

Як адзначыў Роланд, да з'яўлення консула - шостага супрацоўніка ў пасольстве ў Беларусі - практычна ўсе беларускія грамадзяне вымушаныя былі звяртацца за амерыканскімі візамі ў амбасады ЗША ў іншых краін. У Менску візы выдаваліся толькі тром катэгорыям грамадзян. "Першая катэгорыя - гэта асобы старэйшыя за 70 гадоў, бо мы палічылі, што гэта тая група, якой цяжка выязджаць кудысьці для падачы заяўкі на візу. Другая - людзі, у якіх былі надзвычайныя абставіны, і часцяком з медыцынскіх прычын. Гэта таксама тая група, якой магло быць складана выязджаць кудысьці, каб звярнуцца па візу. І трэцяя - беларускія афіцыйныя асобы пры ўмове наведвання ЗША з афіцыйнай мэтай", - растлумачыў кіраўнік дыпмісіі.

З ліпеня гэтага года, апроч трох названых катэгорый па візы ў Менску могуць звяртацца студэнты і ўдзельнікі праграм абмену. "Да нас цяпер могуць звяртацца за прадаўжэннем або аднаўленнем візы тыя, у каго раней была амерыканская рабочая віза. Але тыя, хто звяртаюцца за рабочай візай у першы раз, ці тыя, хто змяніў свайго працадаўцу ў ЗША, павінны будуць звяртацца ў іншыя амбасады. мы таксама сталі разглядаць заяўкі, звязаныя з нейкімі асаблівымі абставінамі", - сказаў Скот Роланд.

З ягоных слоў, колькасць выдадзеных беларусам у Менску амерыканскіх візаў за апошнія месяцы значна ўзрасла. "У чэрвені мы выдалі 70 візаў, а ў верасні - 160", - падкрэсліў кіраўнік амерыканскай дыпмісіі.

Нагадаем, з 2008 года, пасля таго як ЗША ўвялі санкцыі ў дачыненні да канцэрна "Белнафтахім" у сувязі з парушэннямі беларускімі ўладамі правоў чалавека, беларускі амбасадар быў адкліканы з Вашынгтона. Амбасада ЗША ў Беларусі была вымушаная скараціць свой штат з 35 да пяці чалавек і адклікаць амбасадара з Менска.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках