25 красавiка 2024, Чацвер, 12:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямецкія памагатыя Пуціна

7
Нямецкія памагатыя Пуціна

Крамлёўская прапаганда стварыла велізарны лік уяўных экспэртаў, якія хлусяць расейцам.

Яны распавядаюць праз расейскія СМІ, што Нямеччына нібыта падтрымлівае Расею ва ўкраінскім пытанні, хоць на самай справе гэта не так, піша нямецкі часопіс Der Spiegel (пераклад - Инопресса.ру). Апроч іх, расейцаў дураць фанатыкі тэорый змовы і антысеміты.

"Так, напрыклад, ці ведаеце вы нямецкага прафесара і кіраўніка аднаго вядомага інстытута па імі Лорэнц Хааг (на фота), які настолькі разумны, што каментуе пытанні палітыкі, эканомікі, касманаўтыкі і анэксію Крыму? - Задаюць пытанне сваім нямецкім чытачам аўтары матэрыялу. - не? Тады вы, па ўсёй бачнасці, проста не чытаеце расейскіх газет, бо на іх старонках так званага нямецкага прафесара Хаага нярэдка друкуюць у загалоўках". Асабліва часта яго выказванні цытуе расейскае дзяржаўнае інфармагенцтва ІТАР-ТАСС, паколькі Хааг кажа тое, што хочуць пачуць у Расеі. У адным з выказванняў Хааг, напрыклад, гаворыць пра тое, што "ў Нямеччыне з разуменнем ставяцца да пазіцыі Расеі і Крыма".

Але ў Нямеччыне, як падкрэслівае выданне, гэты "экспэрт - фантом: за апошнія 25 гадоў ні ў адной нямецкай газеце няма згадкі пра яго. Таксама невядома, у якім інстытуце працуе гэты немец".

Пры гэтым Хааг - не адзіны ў сваім родзе, працягвае Der Spiegel. "Экспэрты-самазванцы карыстаюцца вялікай папулярнасцю ў расейскіх СМІ. Яшчэ адзін прыклад - Крыстоф Хорстэль. На самай справе гэты немец - прыхільнік праварадыкальных ідэй, які аднойчы абвінаваціў канцлерку Нямеччыны Мэркель у дзяржаўнай здрадзе. Аднак інфармагенцтва РІА "Новости", якое ўваходзіць у медыя-холдынг Крамля, называе яго "дарадцам Федэральнага ўрада Нямеччыны". А Russia Today, якая вяшчае за мяжой, часта друкуе каментары "былога супрацоўніка вядучых нямецкіх тэлеканалаў" Кена Ебсэна, якая выкрывае антырасейскія тэндэнцыі на нямецкім тэлебачанні. Нямецкія каналы ARD і ZDF настройваюць немцаў, са слоў Ебсэна, супраць Расеі. "І сапраўды, Ебсен працаваў вядучым, але на радыё RBB, - адзначае выданне. - Але яго звольнілі за антысеміцкія выказванні, а Russia Today нічога пра гэта не распавядае".

Наступнага "нямецкага палітолага" клічуць Керт Маер. Расейскі прапагандысцкі партал прыводзіць яго словы пра тое, што "ў Нямеччыне забаронена падтрымліваць Пуціна". Але ў нямецкіх архівах палітолага з такім імем проста не знайшлося, а сам партал пакінуў без адказу просьбу Der Spiegel даць яму кантакты гэтага Маера.

Дарэчы, пад аўтарствам Маера ў расейскай газеце "Маскоўскі камсамолец" выйшаў яшчэ адзін вельмі папулярны артыкул, у якім распавядаецца пра тое, што ўрад ФРГ нібыта можа даказаць, што збіты над Украінай "Боінг" быў знішчаны не сістэмай "Бук", а ўкраінскай батарэяй C-125 "Нява", што нібыта пацвярджаюць звесткі нямецкіх радыёлакацыйных сістэм. Хоць у рэчаіснасці, як дадае Der Spiegel, у адказе нямецкага ўрада на запыт "левых" гаварылася, што "якіх-небудзь дакладных звестак аб ужыванні ракет у іх не было: у дзень катастрофы самалёты АВАКС зарэгістравалі неўсталяваны сігнал з радара. Акрамя яго, паступалі сігналы з батарэі С-125, але ў гэтым раёне сігнал з гэтай батарэі паступае заўсёды".

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках