26 красавiка 2024, Пятніца, 0:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску з прычыны смогу канцэнтрацыя пылу перавысіла нарматыў у разы

11
У Менску з прычыны смогу канцэнтрацыя пылу перавысіла нарматыў у разы

З 27 па 29 кастрычніка сярэдні ўзровень забруджвання паветра ў Менску павысіўся ў 1,5-2 разы.

У сераду, 29 кастрычніка, у Менску назіраўся змог. Як паведамілі ў Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, у некаторых раёнах максімальныя канцэнтрацыі дробнадыперснага пылу перавышалі нарматыў у разы.

«Метэаралагічныя ўмовы, якія склаліся ў перыяд з 23 па 29 кастрычніка, спрыялі пагаршэнню якасці паветра ў Менску», - канстатавалі спецыялісты. Паводле звестак вымярэнняў, 29 кастрычніка ў раёнах праспекта Незалежнасці і вуліцы Каржанеўскага максімальныя канцэнтрацыі дробнадыперснага пылу (цвёрдых часціц, фракцыі памерам да 10 мікрон) перавышалі ўстаноўлены нарматыў у 1,8 разы, у раёне вуліцы Радыяльная - у 3,5 разы.

Паводле звестак стацыянарных назіранняў, піша БелТА, з 27 па 29 кастрычніка сярэдні ўзровень забруджвання паветра ў Менску павысіўся ў 1,5-2 разы, аднак канцэнтрацыі прыярытэтных забруджвальных рэчываў (дыаксіду серы, аксіду вугляроду, аксідаў азоту, прыземнага азону і бензолу) у начныя і ранішнія гадзіны 29 кастрычніка не перавышалі гранічна дапушчальных канцэнтрацый.

У Мінпрыроды звярнулі ўвагу, што адсутнасць ападкаў цягам апошняга тыдня абумовіла рост узроўню забруджвання паветра ў некаторых гарадах рэспублікі. «Пагаршэнне ўмоў рассейвання спрыяюць прыземнай інверсіі ў начныя гадзіны, у выніку чаго ўтвараюцца затрымліваючыя пласты, якія перашкаджаюць вынасу забруджвальных рэчываў у верхнія слаі атмасферы», - растлумачылі спецыялісты. Менск, як і любая іншая буйная гарадская агламерацыя, уяўляе сабой «востраў цяпла», тэмпература ў якім вышэй, чым у прыгарадзе. У выніку рознасці тэмператур паміж горадам і ўскраінамі стварылася мясцовая цыркуляцыя, якая спрыяе паступленню ў горад паветраных мас з ускраін. Сітуацыя пагаршаецца пажарамі ў ваколіцах горада.

Паводле звестак МНС Беларусі, паводле стану на 12.00 29 кастрычніка былі выяўленыя ачаговыя тарфяныя пажары каля вёскі Забалоцце Менскага раёна, каля вёскі Новы Уборак Пухавіцкага раёна, у вёсцы Навіны Салігорскага раёна. Названыя ачагі былі лакалізаваныя сіламі МНС. Ратавальнікі і зацікаўленыя праводзяць маніторынг магчымых ачагоў пажараў у прыродных экасістэмах. Для выяўлення ачагоў узгарання прыцягнутая авіяцыя МНС.

Паводле звестак Рэспубліканскага цэнтра радыяцыйнага кантролю і маніторынгу навакольнага асяроддзя, радыяцыйная абстаноўка ў рэспубліцы застаецца без змен і адпавядае шматгадовым узроўням. Больш высокія значэнні магутнасці дозы гама-выпраменьвання захоўваюцца ў зонах павышанага радыеактыўнага забруджвання - у Брагіне і Слаўгарадзе.

Фота: kp.by

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках