20 красавiка 2024, Субота, 1:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

П'яная жыхарка Берасця везла ў машыне чатырох дзяцей

10
П'яная жыхарка Берасця везла ў машыне чатырох дзяцей

Ёй пагражае пазбаўленне праў на тры гады і вялікі штраф.

У чацвер з 7.00 да 9.00 раніцы ў Берасці па вуліцы Чырванасцяжнай у мікрараёне "Вулька" супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі праводзілася рэйдавыя мерапрыемствы "Фільтр".

Падчас мерапрыемства ўвагу супрацоўнікаў ДАІ прыцягнуў аўтамабіль Хундай - на заднім сядзенні з парушэннем правіл перавозкі сядзелі чацвёра дзяцей, а ад жанчыны-кіроўцы, пры праверцы дакументаў, зыходзіў пах алкаголю, паведамляе "Рэальны Брэст".

Медыцынскі агляд паказаў на месцы ў жыхаркі Брэста 1979 года нараджэння 0,68 праміле алкаголю ў крыві. Яна патлумачыла, што напярэдадні ўвечары ўжывала піва. Дзеці былі не яе, а суседкі, якая знаходзілася на пасажырскім сядзенні.

На парушальніцу быў складзены адміністрацыйны пратакол за парушэнне правіл перавозкі, за адсутнасць тэхагляду, а таксама за кіраванне ТС у стане алкагольнага ап'янення.

Ёй пагражае пазбаўленне правоў кіроўцы на 3 гады і вялікі грашовы штраф. Аўтамабіль знаходзіцца на штрафстаянцы.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках