19 красавiка 2024, Пятніца, 12:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канкурэнта «Белавія» запусцяць у 2016

10
Канкурэнта «Белавія» запусцяць у 2016

Другая пасажырская авіякампанія можа пачаць працу ў Беларусі ў I квартале 2016 года.

Пра гэта сёння на прэс-канферэнцыі з нагоды дня грамадзянскай авіяцыі паведаміў дырэктар дэпартамента авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Уладзімір Косцін, паведамляе БелТА.

"Бізнес-план, як плануецца, будзе гатовы ў бліжэйшы час, а авіякампанія можа пачаць працу ў першым квартале 2016", - сказаў кіраўнік дэпартамента.

У цяперашні час разглядаецца магчымасць першапачатковай закупкі чатырох расейскіх самалётаў "Суперджэт-100". У больш аддаленай перспектыве (да 2020 года або пазней) мяркуецца набыць каля 10 паветраных судоў. "План магчымай закупкі расейскіх самалётаў будзе садзейнічаць умацаванню сувязяў з Расейскай Федэрацыяй. Таксама гэта забяспечыць загрузку магутнасцей Менскага завода грамадзянскай авіяцыі, дзе плануецца абслугоўваць гэтыя паветраныя суды", - мяркуе Уладзімір Косцін. Паводле слоў дырэктара дэпартамента, ужо праведзеныя папярэднія кансультацыі з вытворцам "Суперджэт-100". У пачатку лістапада беларускі бок разлічвае правесці чарговую сустрэчу з патэнцыйным партнёрам у Менску. У гэтым жа годзе могуць быць падпісаныя неабходныя дакументы.

Гаворачы аб маршрутах, па якіх будуць выконвацца рэйсы новай авіякампаніі, Уладзімір Косцін паведаміў, што на першым этапе разглядаецца магчымасць палётаў, напрыклад, з Гародні ў расейскія гарады (у тым ліку Новасібірск, Казань). У далейшым паветраныя суды будуць таксама лётаць за мяжу.

У кастрычніку бягучага года міністр транспарту і камунікацый Анатоль Сівак заявіў, што ў Беларусі на базе "Гроднаавія" плануецца стварыць другую міжнародную пасажырскую авіякампанію ў Беларусі. "Ёсць даручэнне прадпрыемству "Гроднаавія" (ад імя Мінтранса. - Заўвага. БелТА) стварыць другую міжнародную пасажырскую авіякампанію ў Беларусі як канкурэнта "Белавія", - сказаў міністр. Як мяркуецца, пасля гарадзенскае прадпрыемства зменіць сваю назву.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках