23 красавiка 2024, aўторак, 15:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Бяляцкі: Беларусь не з'яўляецца нейтральнай краінай

3
Алесь Бяляцкі: Беларусь не з'яўляецца нейтральнай краінай

Апошнія кантакты Менска з Масквой у ваеннай сферы прадэманстравалі, чый саюзнік Лукашэнка.

"Прычынай увядзення абмежаванняў у дачыненні да афіцыйнага Менска сталі парушэнні заканадаўства падчас выбарчых кампаній і рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці", - нагадвае лідар праваабарончай арганізацыі "Вясна" Алесь Бяляцкі.

Так ён пракаментаваў "Беларускаму партызану" падаўжэнне Радай ЕЗ на год санкцый у дачыненні да беларускіх улад.

"З тых часоў у краіне нічога фактычна не змянілася. Раз ніякіх змен у лепшы бок не адбылося, няма ніякіх падстаў скасоўваць і абмежаванні", - кажа праваабаронца.

На пытанне, чаму ў Бруселі не ацанілі міратворчыя намаганні Лукашэнкі ва уўрэгуляванні ўкраінскага крызісу, Алесь Бяляцкі адказаў:

- Такая тэндэнцыя ў корані не дакладная, таму што Лукашэнка ніякім міратворцам не з'яўляецца. Пляцоўку для перамоў выбіраў не Лукашэнка, а Пуцін, Кіеву ў сваю чаргу, нічога не заставалася, акрамя як пагадзіцца. Так што Лукашэнка з'яўляецца малодшым партнёрам старэйшага партнёра. Да таго ж, апошнія кантакты Менска з Масквой у ваеннай сферы прадэманстравалі, што Беларусь не з'яўляецца нейтральнай краінай.

Фота: charter97.org

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках