25 красавiка 2024, Чацвер, 15:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзеці будавалі лазню дырэктару інтэрната ў Бабруйску

27
Дзеці будавалі лазню дырэктару інтэрната ў Бабруйску

Дырэктарка бабруйскага інтэрната прымушала выхаванцаў працаваць на лецішчы.

Паводле папярэдняй версіі следства, жанчына больш за тры гады вазіла дзяцей на сваё лецішча, прыцягваючы іх да працы на ўчастку, паведамляе "Бабруйскі кур'ер".

Дырэктар наўмысна вызваляла шэсць сірот ад вучобы, дастаўлялі іх у садоўніцкае таварыства "Бярозавы гай" Асіповіцкага раёна. Падлеткі займаліся будаўніцтвам лазні, уборкай тэрыторыі лецішча і на іншых будаўнічых і пагрузна-разгрузных працах. Акрамя таго, дзеці працавалі і на дачным участку суседа жанчыны.

Дырэктар інтэрната напісала заяву аб звальненні. Паводле гэтага факту распачатая крымінальная справа.

Фота з архіву

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках