29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генеральны сакратар NATO: «Выбары» у ДНР і ЛНР парушаюць менскія пагадненні

2
Генеральны сакратар NATO: «Выбары» у ДНР і ЛНР парушаюць менскія пагадненні

Правядзенне так званых «выбараў» пад кіраўніцтвам прарасейскіх баевікоў на ўсходзе Украіны падрывае менскія дамоўленасці.

Пра гэта заявіў генеральны сакратар NATO Енс Сталтэнбэрг, піша ZN.ua.

Кіраўнік Альянсу заклікаў Расею не рабіць крокаў, якія дэстабілізуюць сітуацыю ва Украіне. «Правядзенне так званых «выбараў» пад кіраўніцтвам узброеных сепаратысцкіх груповак на ўсходзе Украіны падрывае дасягнутыя ў Менску дамоўленасці і не дапаможа развязаць сітуацыю ва Украіне мірным шляхам», - сказаў генеральны сакратар NATO ў чацвер у Афінах.

Ён таксама паведаміў аб беспрэцэдэнтным росце паветранай актыўнасці з боку Расеі ў Балтыйскім, Паўночным і Чорным морах.

«NATO пільна сочыць за гэтым, і мы гатовыя адказаць, таму колькасць перахопаў расейскай авіяцыі самалётамі альянсу таксама ўзрасла», - адзначыў Сталтэнбэрг.

Ён удакладніў, што з серады толькі за 48 гадзін заходнімі краінамі было перахоплена не менш за 24 самалётаў, а агулам за год - больш, чым 100. Такія паказчыкі перавышаюць леташнія ў тры разы.

Таксама, са слоў генеральнага сакратара NATO, альянс не збіраецца вяртацца ў часы Халоднай вайны, але трэба прызнаць, што паводзіны Расеі падарвалі давер і адкінулі стасункі паміж бакамі на гады назад.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках