20 красавiка 2024, Субота, 0:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Свабода» мітынгуе пад ЦВК Украіны

11

На акцыі сабралася каля 500 актывістаў.

ВА «Свабода» праводзіць пад будынкам Цэнтральнай выбарчай камісіі мітынг на знак нязгоды з афіцыйнымі вынікамі галасавання, паводле якіх партыя не праходзіць у парламент.

Пра гэта паведамляе карэспандэнт LB.ua.

На акцыі сабралася каля 500 актывістаў, перад якімі напераменку выступаюць дзеючыя дэпутаты ад «Свабоды» Юрый Мірашнічэнка, Андрэй Ілленка, Аляксей Кайда, Алег Цягнібок.

Нагадаем, раней Цягнібок абвінаваціў у нізкім выніку партыі «Уладзіміра Пуціна і ягоную агентуру». З ягоных слоў, згодна з экзіт-полам і паралельным падлікам галасоў «Свабода» ўпэўнена пераадольвае 5% -ы бар'ер. Аднак праз укід туды бюлетэняў на ўсходзе Украіны, партыя застаецца па-за Радай.

Разам з тым, «Свабода» праводзіць у парламент шасцярых мажарытарнікаў: Андрэя Ілленку, Юрыя Леўчанку, Міхаіла Галаўко Юрыя Абаранка, Алега Асухоўскага і Аляксандра Марчанку. У парламенце сёмага склікання ў «Свабоды» было 35 дэпутатаў. Фракцыя адрознівалася высокай дысцыплінаванасцю і неапраўданай агрэсіўнасцю.

Як заявіў падчас мітынгу Леўчанка, хутчэй за ўсё ВА «Свабода» не будзе фармаваць фракцыю ў парламенце.

Не праходжанне ў Раду Юрый Мірашнічэнка пракаментаваў словамі, што «Свабода» заўсёды была вулічнай партый і вяртаецца на вуліцы.

Нагадаем, на выбарах перамаглі шэсць партый - «Народны фронт», БПП, «Самадапамога», «Апазіцыйны блок», «Радыкальная партыя Ляшко», «Бацькаўшчына». «Свабодзе» не хапіла 0,29% працэнта (пры апрацаваных 99,54% пратаколаў).

Фота: Макс Трэбухоў/LB.ua

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках