20 красавiка 2024, Субота, 17:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На офісе РЭП абмяркуюць люстрацыю ў Беларусі

9
На офісе РЭП абмяркуюць люстрацыю ў Беларусі

Круглы стол у абмеркаванні прынцыпаў і перспектыў люстрацыі ў Беларусі пройдзе 31 кастрычніка.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі арганізатары мерапрыемства.

Для абмеркавання прапануюцца наступныя тэмы:

- Прыняцце Закона «Аб ачышчэнні ўлады» ва Украіне, ягоныя асаблівасці і праблемы з яго рэалізацыяй. Досвед Украіны і беларуская сітуацыя.

- Дапрацоўка тэксту «Матэрыялаў для канцэпцыі люстрацыі ў Беларусі» ў наступных пунктах: асуджэнне таталітарызму і аўтарытарызму ў Беларусі, крытэрыі люстрацыі, перыяд, які неабходна разглядаць, як падлеглы люстрацыі, пасады, да якіх прымяняюцца люстрацыйныя дзеянні.

- Міжнародныя прынцыпы люстрацыі іх ўвасабленне ў «Канцэпцыі люстрацыі для Беларусі».

Вынікам сустрэчы арганізатары хацелі б бачыць пэўныя тэксты для «Канцэпцыі люстрацыі «па названых пунктах»

Круглы стол адбудзецца ў памяшканні прафсаюза РЭП 31 кастрычніка. Пачатак - а 11:00.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках