29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падарожжы ў часе хутка стануць рэальнасцю

16
Падарожжы ў часе хутка стануць рэальнасцю

Падарожжы ў часе з фільма "Назад у будучыню", плашч-невідзімка з "Гары Потэра", а таксама тэлепартацыя могуць стаць рэальнасцю да канца стагоддзя.

Пра гэта заяўляюць некаторыя навукоўцы, разважанні якіх публікуе брытанская газета The Telegraph.

"Фундаментальных перашкод для тэлепартацыі не існуе, і развіццё тэхналогій, паводле маіх ацэнак, дазволіць рабіць тэлепартацыю гэтак жа лёгка, як у кіно, ужо ў 2080", - мяркуе доктар Мэры Жаклін Рамэра з Школы фізікі і астраноміі Універсітэта Глазга, піша NEWSru.com.

"Тэлепартацыя чалавека, атам за атамам, будзе вельмі цяжкай задачай для фізікаў, аднак не выключана, што гэты працэс можна будзе спрасціць дзякуючы будучым дасягненням хіміі і малекулярнай біялогіі", - дадала яна.

Што тычыцца падарожжаў у часе, то астрафізік і папулярызатар навукі Колін Сцюарт адзначыў, што навукоўцам атрымалася даказаць рэальную магчымасць падарожжаў у будучыню. Сцюарт нагадаў пра тое, што расейскі касманаўт Сяргей Крыкалёў, які доўгі час знаходзіўся на зямной арбіце, фактычна адправіўся ў будучыню на 0,02 секунды ў сілу дзеяння законаў прыроды.

На думку Сцюарта, падарожжы ў будучыню на некалькі тыдняў маглі б стаць рэальнасцю да 2100 года пры аптымістычным прагнозе.

У той жа час плашч-невідзімка можа стаць рэальнасцю ў бліжэйшыя 10-20 гадоў, мяркуе прафесар Імперскага каледжа Лондана Крыс Філіпс. Напрыклад, стварыць такі плашч можна з дапамогай адаптыўнага камуфляжу, які праецыруе выявы навакольнага фону на паверхню адзення.

"Мы даволі блізкія да таго, каб ўвасобіць яго ў рэальнасць. Тэхналогіі, якія дазваляюць стварыць такі плашч, існуюць, але маюць патрэбу ва ўдасканаленні", - адзначыў Філіпс. На ягоную думку, новыя матэрыялы, якія ствараюцца пры дапамозе сучасных 3D-прынтэраў, дапамогуць вырашыць існыя праблемы.

Выканаўчы дырэктар некамерцыйнай арганізацыі EngineeringUK Пол Джэксан заявіў, што паводле звестак свежых даследаванняў, дарослае пакаленне абмежаванае ў сваіх уяўленнях аб магчымасцях навукі, у той час як ўяўленне і крэатыўнасць школьнікаў не маюць межаў.

На думку Джэксана, менавіта пакаленне цяперашніх школьнікаў увасобіць у рэальнасць многія рэчы з навукова-фантастычных кніг і фільмаў. Менавіта таму неабходна стымуляваць іх цікавасць да навукі, а таксама падтрымліваць маладых навукоўцаў і інжынераў.

Нагадаем, што нядаўна на свет з'явіўся прататып лятаючага скейтборда, якім карыстаўся герой фільма "Назад у будучыню 2".

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках