28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Луцэнка: У фракцыю Блока Парашэнкі ўвойдуць 150 народных дэпутатаў

Луцэнка: У фракцыю Блока Парашэнкі ўвойдуць 150 народных дэпутатаў

Паводле слоў кандыдата ў народныя дэпутаты ад Блока Пятра Парашэнкі, фракцыя гэтай палітсілы будзе самай вялікай у парламенце.

У фракцыю Блока Пятра Парашэнкі ў Вярхоўнай Радзе восьмага склікання ўвойдуць 150 народных дэпутатаў. Пра гэта ў пятніцу, 31 кастрычніка, на брыфінгу ў Кіеве заявіў кандыдат у народныя дэпутаты ад Блока Пятра Парашэнкі Юрый Луцэнка, паведамляе карэспандэнт выдання "Гордан".

"Мы можам з упэўненасцю канстатаваць, што Блок Пятра Парашэнкі атрымаў перамогу на парламенцкіх выбарах. Мы будзем самай вялікай фракцыяй. У нас 64 дэпутаты праз спіс і 70 кандыдатаў з аднамандатных акруг", - сказаў Луцэнка.

Разам з тым, паводле ягоных слоў, у фракцыю Блока Пятра Парашэнкі ўвойдуць дэпутаты, якія гэтай партыяй не вылучаліся. "У цэлым мы маем 150 дэпутатаў", - падсумаваў ён.

Перад гэтым Луцэнка паведаміў, што яго вылучылі на пасаду кіраўніка фракцыі Блока Пятра Парашэнкі ў парламенце.

26 кастрычніка ва Украіне адбыліся пазачарговыя парламенцкія выбары. На сённяшні дзень Цэнтрвыбаркам апрацаваў 99,74% электронных пратаколаў: лідзіруе "Народны фронт" (22,16%), на другім месцы - Блок Пятра Парашэнкі (21,83%). Акрамя таго, у Вярхоўную Раду праходзяць яшчэ чатыры партыі: "Самадапамога", Апазіцыйны блок, Радыкальная партыя і "Батьківщина". На выбарах украінцы абралі 423 народных дэпутаты з 450, паколькі ў шэрагу рэгіёнаў (Крыме, часткова - у Луганскай і Данецкай абласцях) выбары не праводзіліся.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках