Сямашка: Не трэба палохаць людзей
33- 31.10.2014, 19:29
- 42,688
Віцэ-прэм'ер супакойвае беларусаў.
«Не трэба палохаць людзей, што заўтра будзе дэвальвацыя», - заявіў першы віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка, адказваючы 31 кастрычніка ў Менску на пытанні журналістаў, піша БелаПАН.
Паводле ягоных слоў, «любая валюта дэвальвуецца, нават самая моцная». У Беларусі, дадаў Сямашка, таксама ідзе дэвальвацыя, але «плаўная». «Паколькі мы - краіна з адкрытай эканомікай і для нас самае галоўнае экспарт. А галоўны сімвал для экспарцёраў, каб нацыянальная валюта крыху наперадзе асноўных валют дэвальвалася», - растлумачыў першы віцэ-прэм'ер.
Сямашка нагадаў, што курс беларускага рубля прывязаны да кошыка з трох валют: «Мы ж фарміруем свой курс зыходзячы з адносін да даляра, еўра і расейскага рубля».