28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дырэктар скандальнага «Аблічча» падаў касацыйную скаргу

2
Дырэктар скандальнага «Аблічча» падаў касацыйную скаргу

Касацыйная скарга былога гендырэктара ТАА «Аблічча» будзе разгледжаная ў Вярхоўным судзе Беларусі 4 лістапада.

Судовая калегія крымінальных справў Вярхоўнага суда Беларусі 4 лістапада ў адкрытым судовым пасяджэнні разгледзіць крымінальную справу паводле касацыйнай скаргі на прысуд судовай калегіі крымінальных спраў Берасцейскага абласнога суда ад 12 траўня 2014 года ў дачыненні да былога гендырэктара ТАА «Аблічча». Пра гэта БелаПАН паведамілі ў ВС.

Як паведамлялася раней, Берасцейскі аблсуд прызнаў Мікалая Клімука вінаватым у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, што пацягнула прычыненне істотнай шкоды правам і законным інтарэсам грамадзян і цяжкія наступствы (ч. 3 арт. 424 КК), крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў асабліва буйным памеры (ч. 4 арт. 210 КК), ухіленні ад пагашэння крэдыторскай запазычанасці (арт. 242 КК).

Суд прысудзіў абвінавачанага да васьмі гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з арганізацыйна-распарадчымі і адміністрацыйна-гаспадарчымі функцыямі, на пяць гадоў.

У сувязі з заканчэннем тэрміну даўнасці Клімук вызвалены ад адказнасці па арт. 242 КК.

Паводле прыгавору суда з Клімука спагнана на карысць ТАА «Аблічча» 1.343.306.900 рублёў, у пакрыццё маральнай шкоды - па 20.000.000 рублёў дзесяці пацярпелым. Пытанне аб кампенсацыі матэрыяльнага ўрону пацярпелым суд перадаў на дазвол у парадку грамадзянскага судаводства.

У справе прызнаныя пацярпелымі 420 удзельнікаў долевага будаўніцтва, якія заключылі 436 дагавораў на будаўніцтва кватэр і нежылых памяшканняў. Яны пералічылі «Абліччу» каля 62 млрд. рублёў. Будаўнічае прадпрыемства не выканала ўмовы дамоваў. На момант прад'яўлення абвінавачвання не было дабудавана шэсць аб'ектаў, не вернутыя грашовыя сродкі 10 дольнікам, якія скасавалі дагаворы, на 903 млн. рублёў. Астатнія пацярпелыя вымушаныя для завяршэння будаўніцтва ўносіць значныя дадатковыя сродкі.

У ходзе папярэдняга расследавання ўстаноўлена, што кіраўнік «Аблічча», пэўна ведаючы аб стратнасці фінансава-гаспадарчай дзейнасці прадпрыемства, разумеючы немагчымасць ў поўным аб'ёме ва ўстаноўленыя тэрміны выканаць дагаворныя абавязацельствы перад удзельнікамі долевага будаўніцтва, аддаваў указанні работнікам бухгалтэрыі аб ўтойванні страт.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках