19 красавiка 2024, Пятніца, 1:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генеральны сакратар НАТА: Расея прадаўжае дэстабілізаваць сітуацыю ва Украіне

5
Генеральны сакратар НАТА: Расея прадаўжае дэстабілізаваць сітуацыю ва Украіне

Падтрымліваючы выбары на Данбасе, РФ прадаўжае прыкладаць намаганні ў дэстабілізацыі сітуацыі ва Украіне.

Запланаваныя на 2 лістапада выбары на Данбасе падрываюць намаганні, накіраваныя на ўрэгуляванне канфлікту ва Усходняй Украіне, тады як Расея прадаўжае дэстабілізаваць сітуацыю ў краіне, заявіў генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг, піша "Карэспандэнт".

"Яны (выбары, - Рэд.) парушаюць украінскія законы і наўпрост супярэчаць Менскім пагадненням, падпісаным, у тым ліку, дзвюма самаабвешчанымі "рэспублікамі" і Расейскай Федэрацыяй", - цытуе Сталтэнберга прэс-служба альянсу.

"Заявы расейскіх чыноўнікаў адносна прызнання Расеяй гэтых так званых "выбараў" дэманструюць, што Расея прадаўжае прыкладаць намаганні ў дэстабілізацыі сітуацыі ва Украіне. Саюзнікі НАТА ў рамках шырокай міжнароднай супольнасці далі ясна зразумець, што яны не будуць прызнаваць так званыя сепаратысцкія выбары", - падкрэсліў генеральны сакратар.

НАТА цалкам падтрымлівае суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны, нагадаў Столтэнберг. "Я заклікаю Расею паважаць свае абавязацельствы ў адпаведнасці Менскім дамовам, якія маглі б дапамагчы пракласці шлях да мірнага ўрэгулявання", - дадаў генеральны сакратар.

Нагадаем, сёння з аналагічнай заявай выступіла канцлер Нямеччыны Ангела Меркель. Яна сказала прэзідэнту Расеі Уладзіміру Пуціну, што запланаваныя на 2 лістапада выбары ва ўсходняй Украіне з'яўляюцца нелегітымнымі і не будуць прызнаныя еўрапейскімі лідарамі. ЗША таксама лічаць незаконнымі выбары сепаратыстаў на Данбасе.

Раней прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў, што псеўдавыбары ў самаабвешчаных "рэспубліках" ставяць пад пагрозу ўвесь мірны працэс на Данбасе.

У сваю чаргу, кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў заявіў, Масква плануе прызнаць выбары, якія арганізуюць сепаратысты ў Данецкай і Луганскай абласцях.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках