20 красавiка 2024, Субота, 16:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейку ў Гомелі асудзілі за махінацыі са здымным жыллём

1
Расейку ў Гомелі асудзілі за махінацыі са здымным жыллём

Судом Цэнтральнага раёна Гомеля разгледжаная крымінальная справа ў абвінавачванні ў махлярстве грамадзянкі Расеі.

Судом Цэнтральнага раёна Гомеля разгледжаная крымінальная справа ў абвінавачванні ў махлярстве грамадзянкі Расеі, паведамляе БелаПАН. Паводле прыгавору суда яна прызнана вінаватай у завалоданні маёмасцю шляхам падману (махлярства), якое было ўчыненае групай асоб, і асуджаная да пазбаўлення волі тэрмінам на адзін год шэсць месяцаў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Як паведамляе пракуратура Гомеля, расейка прыехала ў абласны цэнтр са сваім знаёмым і арандавала з ім кватэру на суткі. Ашуканцы зрабілі на гаспадыню кватэры добрае ўражанне, усяляк спрабуючы здавацца добранадзейнай сямейнай парай і выказваючы намер зняць кватэру на больш працяглы тэрмін, таму ўладальніца кватэры не праверыла дакументы будучых жыхароў. Расплаціўшыся за арэнду жылля за суткі, ашуканцы атрымалі ключы, а, пасля заканчэння тэрміну найму, толькі абяцалі гаспадыні, што заплацяць за далейшае пражыванне.

У гэты час пара праз аб'яву ў газеце знайшла патэнцыйнага кватэраздымшчыка - студэнта аднаго з гомельскіх ВНУ, які заплаціў 400 даляраў за арэнду кватэры на 2 месяцы, не паглядзеўшы пры гэтым дакументы на кватэру і пашпарты кватэраздатчыкаў.

Увечары гэтага ж дня, прыйшоўшы ў кватэру і ўбачыўшы там чужыя рэчы, малады чалавек пацікавіўся ў суседзяў, хто з'яўляецца ўладальнікам кватэры. Перамовіўшыся праз тэлефон з гаспадыняй кватэры, студэнт зразумеў, што яго падманулі, але тэлефон злачынцаў ужо знаходзіўся па-за зонай доступу.

Расейка была затрыманая пасля таго, як пра злачынства міліцыі паведаміла яе знаёмая, якой махлярка распавяла аб падмане. Жанчыны пасварыліся, і прыяцелька махляркі вырашыла адпомсціць крыўдзіцельцы, паведаміўшы аб злачынстве.

Пазней высветлілася, што абвінавачаная раней прыцягвалася да крымінальнай адказнасці на тэрыторыі Расеі.

У зале судовага пасяджэння расейка сваю віну не прызнала, паказала, што сапраўды зняла кватэру на суткі, а ў далейшым з'ехала ў Маскву, ніякіх ашуканскіх дзеянняў не здзяйсняла, усё зрабіў яе знаёмы і падобная на яе нядаўняя знаёмая. Разам з тым падчас судовага паседжання яе віна даказаная ў поўным аб'ёме.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках