25 красавiка 2024, Чацвер, 19:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масавае ДТЗ на МКАД: разбітыя 23 аўтамабілі

25

Цэлая серыя аварый адбылася сёння на ўнутраным кальцы МКАД.

Паводле папярэдняй інфармацыі, усяго пабіта каля 25 аўтамабіляў. Пацярпела 4 чалавекі, а ў адным з ДТЗ спатрэбілася дапамога ратавальнікаў для дэблакіроўкі пацярпелага.

Як паведаміла onliner.by Любоў Трапашка, старшая інспектарка аддзела прапаганды і агітацыі ДАІ Маскоўскага раёна Менска, паводле папярэдняй версіі, у серыі з 10 ДТЗ на ўнутраным боку кальцавой на ўчастку ад вуліцы Громава да вуліцы Мантажнікаў пацярпела 23 аўтамабілі. Прычынай усіх аварый з'яўлялася невыкананне бяспечнай дыстанцыі руху. Пасля таго, як адбылося першае сутыкненне, па ланцуговай рэакцыі здарылася яшчэ 9 ДТЗ.

Пасля аднаго з сутыкненняў спатрэбілася дапамога ратавальнікаў. У прэс-службе ўпраўлення МНС г. Менска пацвердзілі факт выезду брыгад на месца здарэння, адзначыўшы, што, паводле папярэдняй версіі, была дэблакаваная дзяўчына-пасажырка аднаго з Peugeot. Яе з лёгкімі цялеснымі пашкоджаннямі даставілі ў адзін са шпіталяў горада для далейшага абследавання.

Цяпер рух на гэтым участку МКАД моцна абцяжараны і праходзіць толькі па адной паласе. Вядзецца разбіральніцтва.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках