25 красавiка 2024, Чацвер, 20:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр Юрый Любімаў

14
Памёр Юрый Любімаў

Легендарнаму мастацкаму кіраўніку Тэатра на Таганцы было 97 гадоў.

У Маскве памёр знакаміты савецкі і расейскі тэатральны рэжысёр Юры Любімаў, паведамляе «Интерфакс» са спасылкай на крыніцу ў медыцынскіх колах.

«Юры Пятровіч памёр у Боткінскай бальніцы, куды ён быў дастаўлены ў цяжкім стане на гэтым тыдні. Лекары рабілі ўсё магчымае, каб паставіць яго на ногі, але хвароба аказалася мацнейшай», - сказаў суразмоўца агенцтва. Інфармацыю пра смерць рэжысёра таксама пацвердзіў прадстаўнік Боткінскай бальніцы.

У чацвер 2 кастрычніка, Любімаў быў шпіталізаваны ў адну са сталічных бальніц з дыягназам «сардэчная недастатковасць», паведамляў ТАСС са спасылкай на ягоную жонку Каталіну Любімаву. Рэжысёр быў у прытомнасці і размаўляў з лекарамі і іншымі пацыентамі.

30 верасня Любімаву споўнілася 97 гадоў, 80 з іх ён правёў у тэатры.

Юрый Любімаў нарадзіўся 30 верасня 1917 года ў Яраслаўлі. Знакаміты Тэатр на Таганцы ён заснаваў ў 1964 годзе і доўгія гады з'яўляўся ягоным мастацкім кіраўніком і дырэктарам. Летам 2011 Любімаў пакінуў тэатр. Падставай для гэтага паслужыў канфлікт з акторамі: на гастролях у Чэхіі яны запатрабавалі выплаты ганарару. Рэжысёр задаволіў гэтае патрабаванне, але заявіў, што ніколі больш не будзе працаваць з гэтымі людзьмі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках