29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбух у цэнтры Грознага: загінулі чацвёра паліцыянтаў

29
Выбух у цэнтры Грознага: загінулі чацвёра паліцыянтаў

У цэнтры сталіцы Чачні адбыўся выбух.

Загінулі чацвёра паліцыянтаў. Яшчэ чацвёра супрацоўнікаў МУС пацярпелі. Пра гэта паведамілі РБК ў прэс-цэнтры МУС Расеі.

Паведамляецца, што выбух адбыўся каля чыгуначнага вакзалу.

У прэс-цэнтры распавялі, што супрацоўнікі МУС прадухілілі тэракт на масавай акцыі ў Грозным. Увечары ў нядзелю, 5 кастрычніка, у сталіцы Чачні мусіў адбыцца канцэрт, прымеркаваны да Дня горада. Паліцыянты, якія пільнавалі ля мэталадэтэктараў, заўважылі падазронага чалавека. Пры надглядзе мужчына ўчыніў самавыбух.

Інфармацыі аб пацярпелых сярод цывільных асоб няма.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках