19 красавiка 2024, Пятніца, 4:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пажар на Слуцкім цукрарафінадным камбінаце

1

На прадпрыемстве загарэлася транспарцёрная стужка.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе МНС.

«Паведамленне аб загаранні транспарцёрнай стужкі ў галерэі ААТ«Слуцкі цукроварафінадны камбінат» у Слуцку паступіла на «101» 6 кастрычніка а 01.48. У службу выратавання патэлефанавала работніца камбіната. Выратавальнікам, якія прыбылі да месца выкліку, стала вядома, што адбывалася гарэнне ўнутры галерэі жамерынаў цукровых буракоў.

У выніку пажару агнём пашкоджана транспарцёрная стужка

(75х1 м) і сцяна галерэі 300 кв.м. Пацярпелых няма.

Рэжым працы прадпрыемства – 24-гадзінны.

Тэхналагічны працэс прадпрыемства вытворчасці цукру не парушаны. Часова прыпыненая адгрузка жамерынаў з жамерынасушыльнага аддзялення на адкрытую пляцоўку», - паведамілі там.

Як мяркуецца, прычына пажару - механічнае разбурэнне вузлоў і дэталяў (закліноўванне падшыпніка канструкцыі падачы транспарцёрнай стужкі).

Фото: МЧС

Фота: МНС

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках