26 красавiка 2024, Пятніца, 2:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзярждума прыняла «Закон Ратэнберга» пра кампенсацыю за санкцыі

19
Дзярждума прыняла «Закон Ратэнберга» пра кампенсацыю за санкцыі

Дакумент, які атрымаў шмат крытычных заўваг, прайшоў першае чытанне з мінімальнай перавагай галасоў.

Дэпутаты Дзярждумы прынялі ў першым чытанні законапраект аб кампенсацыях грамадзянам і кампаніям, маёмасць якіх была адчужаная замежнымі судамі. Перашкодзіць гэтаму не змаглі ні супраціў думскай апазіцыі, ні крытыка міністра эканамічнага развіцця Аляксея Улюкаева, які выступіў у гэты дзень перад дэпутатамі, піша РБК.

За «закон Ратэнберга» прагаласавалі 233 дэпутаты, супраць - 202, двое ўстрымаліся. Законапраект адзінароса Уладзіміра Панявежскага не падтрымала думская апазіцыя, назваўшы яго «атракцыёнам шчодрасці», бо ў бюджэце няма грошай на прапанаваныя ім кампенсацыі.

Хуткасць прыняцця праекта Уладзімір Плігін растлумачыў неабходнасцю «абароны правоў крымчукоў». «Сёння існуе аб'ектыўная пагроза вынясення судамі палітычна абумоўленых пастаноў у дачыненні да грамадзян РФ, прынамсі, якія пражываюць на тэрыторыі Крыму, альбо якія маюць маёмасць на гэтай тэрыторыі», - сказаў ён.

Раней у сераду законапраект зноў пракаментаваў міністр эканамічнага развіцця Аляксей Улюкаеў. Як раз сёння ён выступаў перад дэпутатамі Дзярждумы на ўрадавай гадзіне. Камуністы спыталі міністра аб яго стаўленні да законапраекта.

«Мая пазіцыя вядомая», - нагадаў дэпутатам міністр. Яшчэ на інвестыцыйным форуме «Расея кліча!» 2 кастрычніка ён выказаў меркаванне, што «гэты дзіўны законапраект» не атрымае падтрымкі ў парламенце, бо такія меры паскораць адток капіталу з краіны. У сераду ён сказаў, што ў красавіку яго ведамства дало адмоўнае заключэнне на гэты законапраект. «На новай стадыі разгляду ён да нас не паступаў», - удакладніў ён, маючы на ўвазе другі, станоўчы, водгук урада, які паступіў у Дзярждуму пазней.

У красавіцкім заключэнні на праект, нагадваў Улюкаеў, гаварылася аб сур'ёзных калізіях з міжнароднымі абавязацельствамі. «Са змястоўнага пункту гледжання ён фактычна распаўсюджвае завуаляваную бюджэтную страхоўку на замежныя актывы. Гэта значыць, мы заахвочваем вываз капіталу з краіны ў розных формах, што, напэўна, не з'яўляецца задачай эканамічнай палітыкі. Таму, з майго пункту гледжання, гэта было б контрпрадуктыўна», - адзначыў міністр.

Пазней урад змяніў сваю пазіцыю і падтрымаў ініцыятыву кампенсацый за пастановы замежных судоў з бюджэту. На пытанне камуніста Алега Смоліна, ці будзе Улюкаеў звяртацца да прэзідэнта з просьбай адхіліць закон у такой рэдакцыі, міністр адказаў, што аб далейшых дзеяннях «будзем думаць».

Законапраект быў унесены ў Дзярждуму 23 верасня. Згодна з дакументам, расейскія грамадзяне і кампаніі, чыя маёмасць падвергнецца арышту ці іншым спагнанням замежных судоў, змогуць запатрабаваць кампенсацыі ў расейскіх судах, вынікае з законапраекта. Памер кампенсацый вызначаецца ў суме страт, «якія заяўнік панёс або можа панесці» праз разгледжаны іншай дзяржавай пазоў, які прызначаецца судом агульнай юрысдыкцыі або арбітражным судом і павінен быць выплачаны ў грашовай форме з федэральнага бюджэту, гаворыцца ў праекце.

У той жа дзень, 23 верасня, стала вядома, што фінансавая паліцыя Італіі арыштавала вілы Аркадзя Ратэнберга на Сардзініі і гатэль, які належыць бізнэсоўцу ў Рыме. Гэта адбылося ў сувязі з санкцыямі Еўразвяза ў дачыненні да Расеі, пад якія бізнэсовец падпаў 30 ліпеня.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках