20 красавiка 2024, Субота, 18:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзве аварыі заблакавалі рух трамваяў у Менску

3

Адразу два ДТЗ заблакавалі рух трамваяў.

У першым выпадку - на вуліцы Якуба Коласа (у бок мікрараёна Зялёны Луг), а ў другім - у сталічным мікрараёне Серабранка. Як паведамляюць відавочцы здарэння, на вуліцы Коласа на трамвайных рэйках адбылося бакавое сутыкненне аўтамабіляў Toyota і Audi, піша onliner.by.

«Чарговае ДТЗ каля Якуба Коласа, 2. Дзед на Audi не ўбачыў праз прыпаркаваныя аўтамабілі «Таёту». Кіроўца апошняй спрабаваў сысці ад сутыкнення з віскатам. Аўтамабілі тут практычна штодня эвакуююць - эфект на гадзіны паўтары, а ДТЗ здараюцца рэгулярна раз на два тыдні», - распавёў відавочца аварыі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках