25 красавiка 2024, Чацвер, 10:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчанка паўночы правісела на прасцінах за акном шматпавярховіка

5
Мянчанка паўночы правісела на прасцінах за акном шматпавярховіка

Што падштурхнула яе на адчайны крок, пакуль невядома.

Паведамленне пра дзяўчыну, якая вісіць на прасцінах на ўзроўні шостага паверху на вуліцы Алтайскай паступіла ў МНС ад відавочцаў а другой гадзіне ночы. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе ўстановы.

Калі да месца выкліку прыехалі выратавальнікі, на падаконніку вакна ўжо 4-га паверха дзевяціпавярховага жылога дома спіной да работнікаў МНС стаяла дзяўчына. Ратавальнікамі былі праведзены мерапрыемствы для ўсталявання пнеўматычнай падушкі "Куб жыцця" на зямлі. Праз прыпаркаваны аўтатранспарт жыхароў дома ўсталяваць аўталесвіцу або каленчаты пад'ёмнік цягам некалькіх хвілін было немагчыма.

Пакуль экіпажы ДАІ вызвалялі тэрыторыю ад прыпаркаванага аўтатранспарту, работнікі МНС вялі выратавальныя працы. Для таго, каб выключыць падзенне з вышыні, была прынятая пастанова перамясціць жанчыну ў бяспечнае месца.

Балконы ў доме размешчаныя ў шахматным парадку. Ратавальнікамі пры дапамозе штурмавой лесвіцы дзяўчына была перамешчаная на незашклёны балкон 5-га паверха. Пасля таго, як была вызвалена пляцоўка для каленчатага пад'ёмніка, дзяўчына была спушчана на зямлю.

Абставіны здарэння высвятляе міліцыя.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках