24 красавiка 2024, Серада, 6:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіроўца Porsche Cayenne насмерць збіў брата, кінуў аўтамабіль і ўцёк

13

Цяпер жыхара вёскі Вароніна Быхаўскага раёна шукае міліцыя.

- Загінулы Іван быў добрым мужыком, вельмі добрым, заўсёды дапамагаў, калі трэба, ні разу не чула, каб ён хоць на каго-небудзь голас павысіў, - распавядае суседка загінулага. - Жыў ён у Бабруйску, а ў вёску толькі на выходныя прыязджаў. А вось брат яго Антон - пра яго нават гаварыць не хачу, ніколі не падабаўся ён мне...Такое ўчыніў!

На мінулым тыдні ў вёсцы Вароніна Быхаўскага раёна «Паршэ Каен» збіў 33-гадовага мужчыну, які рухаўся па дарозе. Пешаход загінуў на месцы, а кіроўца «Паршэ», усвядоміўшы, што здарылася, кінуў аўто прама на месцы ДТЗ і збег з месца аварыі. Дзе ён знаходзіцца, да гэтага часу ніхто не ведае, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

- Цяпер вядуцца пошукі гаспадара аўтамабіля. У нас ёсць усе падставы меркаваць, што менавіта ён быў за стырном у той вечар, - кажа начальнік аддзялення ДАІ АУС Быхаўскага райвыканкама Віталь Хліманкоў. - Паводле факта гібелі мужчыны распачатая крымінальная справа. Вядзецца следства.

Аб гаспадары «Паршэ» вядома, што ён ужо шмат гадоў жыве ў Расеі, дзе ў яго ўласны бізнэс. Мужчына рэгулярна прыязджаў у госці ў роднае Вароніна - адзін з такіх прыездаў ён і адзначаў разам са стрыечным братам Іванам. Калі алкаголь скончыўся, Іван адправіўся за новай порцыяй. Праз нейкі час Антон наважыў скласці яму кампанію, сеў за стырно свайго «Паршэ» і рвануў за братам - тады і адбылася трагедыя. Вядома, што флікераў на загінулым не было, а бачнасць была абмежаваная туманам. Супрацоўнікі праваахоўных органаў мяркуюць, што кіроўца быў не толькі п'яны, але і значна перавысіў дапушчальную хуткасць.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках