28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўракамісія пад кіраўніцтвам Юнкера пачынае працу

Еўракамісія пад кіраўніцтвам Юнкера пачынае працу

1 лістапада пачынае працу новы склад Еўракамісіі пад кіраўніцтвам Жан-Клода Юнкера.

Юнкер змяніў на гэтай пасадзе Жазэ Мануэла Барозу.

Ягоныя паўнамоцтвы працягнуцца пяць гадоў і скончацца 31 кастрычніка 2019 года.

Жан-Клод Юнкер, які на працягу 19 гадоў кіраваў Люксембургам у статусе прэм'ер-міністра, кажа, што хоча зрабіць галоўны выканаўчы орган Еўразвяза менш бюракратычным.

Еўракамісія Юнкера пачынае працу на фоне ўзмацнення пазіцый еўраскептыкаў праз эканамічны крызіс ў еўразоне.

Пытанні далейшай еўрапейскай інтэграцыі і аднаўлення эканамічнага росту стануць аднымі з асноўных для цяперашняй Еўракамісіі.

Экс-прэм'ер-міністра Люксембурга Юнкера на пасаду кіраўніка Еўракамісіі вылучыла правацэнтрысцкая Еўрапейская народная партыя, якая выйграла большасць месцаў у Еўрапарламенце на выбарах у траўні.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках