18 красавiка 2024, Чацвер, 12:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лімонаў заклікаў расійскую апазіцыю ісці добраахвотнікамі ў Данбас

34
Лімонаў заклікаў расійскую апазіцыю ісці добраахвотнікамі ў Данбас

Лідар партыі «Іншая Расея» Эдуард Лімонаў, выступаючы на Трыўмфальнай плошчы Масквы, заклікаў удзельнікаў акцыі «Стратэгія 31» запісвацца ў добраахвотнікі Данбаса.

Аб гэтым паведамляе «Руская служба навін». Галоўнай тэмай яго выступу стала сітуацыя на паўднёвым усходзе Украіны.

На Трыўмфальнай плошчы паплечнікі Лімонава ўсталявалі палатку для збору дапамогі жыхарам Данбаса. На сабраныя грошы плануецца закупіць прадукты і рэчы. Са слоў актывістаў, у кастрычніку «Іншая Расея» адправіла ў Данбас тры машыны з гуманітарным грузам.

Таксама быў арганізаваны збор дапамогі сепаратыстам. Сярод рэчаў, неабходных абароне Данбаса, «Іншая Расея» паказала спальнікі, ліхтарыкі, вадалазкі і швэдры, камуфляжную экіпіроўку і аптэчкі.

Гэты мітынг стаў чацвёртай акцыяй, якую «Іншай Расеі» ўдалося ўзгадніць з мэрыяй Масквы. Раней улады адмаўлялі партыі ў правядзенні мерапрыемства. Для ўдзелу ў акцыі было заяўлена 200 чалавек, аднак на Трыўмфальную плошчу прыйшло не больш за 60.

На думку назіральнікаў, акцыі «Іншай Расеі» сталі дазваляць пасля таго, як Эдуард Лімонаў падтрымаў далучэнне Крыму да Расеі і заклікаў сваіх прыхільнікаў узяць зброю і выступіць на баку сепаратыстаў Данбаса.

«Стратэгія 31» - усерасейскі грамадзянскі рух у абарону свабоды сходаў у Расеі, якая праводзіцца 31 чысла. «Стратэгія 31» стартавала летам 2009 года, як бестэрміновая серыя грамадзянскіх акцый пратэсту ў абарону свабоды сходаў.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках