29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША бензін таннейшы за малако

24
У ЗША бензін таннейшы за малако

Упершыню са снежня 2010 сярэдні раздробны кошт на бензін у ЗША апусціўся ніжэй адзнакі ў $3 за галон (79 цэнтаў за літр).

Пра гэта паведаміла Амерыканская аўтамабільная асацыяцыя (ААА).

Такім чынам, бензін у ЗША цяпер таннейшы за малако, сярэдні кошт якога складае $3,73 за галон.

Са слоў прадстаўнікоў ААА, восенню аўтамабільнае паліва ў ЗША традыцыйна трохі таннее на фоне зніжэння актыўнасці аўтамабілістаў, аднак у гэтым годзе цэны на бензін ідуць уніз асабліва хутка праз рэзкае падзення кошту нафты на сусветных біржах.

«З канца чэрвеня гэтага года кошт нафты маркі WTI (заходнетэхасская светлая) знізіўся больш чым на $20 на фоне павелічэння аб'ёмаў здабычы і занепакоенасці трэйдараў што да перспектыў сусветнай эканомікі. Характэрна, што некаторыя чальцы АПЕК, прынамсі, Саудаўская Аравія, гатовыя падтрымліваць кошты на нізкім узроўні дзеля захавання сваёй дзелі на рынку», - адзначаецца ў заяве ААА.

Нафта гатунку WTI на Нью-ёркскай таварнай біржы ў пятніцу патаннела на 0,7%, апусціўшыся да адзнакі $80,54 за барэль.

Паводле ацэнкі ААА, дзякуючы патаненню паліва спажыўцы ў ЗША будуць штодня эканоміць каля $250 млн у параўнанні з летам гэтага года, калі сярэдні кошт на бензін складаў $3,68 за галон.

Як адзначаюць эканамісты, нізкія кошты на бензін павінны станоўча адбіцца на эканоміцы ЗША. «Калі аўтамабільнае паліва таннее, а кошт іншых тавараў і паслуг не мяняецца, расце спажывецкая актыўнасць. Добра, што кошты ўпалі ў лістападзе, калі многія купляюць калядныя і навагоднія падарункі», - адзначыў аналітык амерыканскай даследчай кампаніі IHS Крыс Крыстафэр.

Сярэдні кошт бензіну ў ЗША выводзіцца на аснове звестак, якія прадстаўляюцца аўтазаправачнымі станцыямі з усёй краіны.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках