25 красавiка 2024, Чацвер, 16:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Дзешчыца: Для Украіны вельмі важная падтрымка Польшчы

2
Андрэй Дзешчыца: Для Украіны вельмі важная падтрымка Польшчы

Андрэй Дзешчыца ўручыў намесніку міністра замежных спраў Томашу Арлоўскаму копіі даверчых грамат.

Пра гэта праінфармавала польскае знешнепалітычнае ведамства, паведамляе «Укрінфарм».

«У пятніцу Андрэй Дзешчыца ўручыў намесніку міністра замежных спраў Томашу Арлоўскаму копіі даверчых грамат», - гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што Дзешчыца падзякаваў за дапамогу, якую Польшча дае Украіне. «Для нас вельмі важна, што адчуваем сёння падтрымку настолькі блізкага суседа, а ў прыдачу і адной з найважнейшых краін ЕЗ», - падкрэсліў амбасадар Украіны.

У сваю чаргу, Томаш Арлоўскі заўважыў, што місія Дзешчыцы ў Польшчы пачынаецца ў асаблівы момант у гісторыі Украіны - адразу пасля выбараў новага парламента, у якіх рашучую перамогу атрымалі праеўрапейскія і дэмакратычныя сілы. Намеснік міністра дадаў, што праца новага амбасадара «надасць новую дынаміку двухбаковым адносінам абедзвюх краін».

Дзешчыца выконваў абавязкі міністра замежных спраў Украіны з 27 лютага па 19 чэрвеня 2014 года.

14 чэрвеня ў Кіеве каля будынка амбасады Расеі пачаўся мітынг, які перарос у беспарадкі. Дзешчыца прыбыў на месца падзей і падтрымаў выкананне папулярнай ва Украіне песні пра расейскага кіраўніка дзяржавы. Праз некалькі дзён Дзешчыца падаў у адстаўку, ягоную заяву Вярхоўная Рада падтрымала 319 галасамі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках