17 красавiка 2024, Серада, 1:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя адкрыла агонь у нецвярозых жыхароў вёскі Рудня

27
Міліцыя адкрыла агонь у нецвярозых жыхароў вёскі Рудня

Адзін з хлопцаў з агнястрэльным раненнем левай галёнкі змешчаны ў лякарню.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе УУС Менаблвыканкама.

«Пры затрыманні дваіх мужчын, якія праніклі ў дом, а затым аказалі супраціў, супрацоўнікі міліцыі ўжылі табельную зброю для іх затрымання. Адзін са злачынцаў паранены ў нагу.

У нядзелю 9 лістапада, а 22.30 у Дзяржынскі РАУС па тэлефоне «102» звярнулася жыхарка пасёлка Негарэлае Дзяржынскага раёна. Жанчына паведаміла, што двое невядомых мужчын, разбіўшы аконнае шкло, праніклі ў яе дом.

Участковымі інспектарамі міліцыі РАУС, капітанам міліцыі С., 1984 г.н., і старэйшым лейтэнантам міліцыі Ф., 1987 г.н., якія неадкладна прыбылі па выкліку, на месцы затрыманыя жыхары суседняй вёскі Рудня К., 1983 г.н., і Ч., 1986 г.н., якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення і нідзе не працавалі. Грамадзянін Ч. выбег з хаты, сеў за стырно схаванай на суседняй вуліцы асабістай аўтамашыны «Жыгулі» і паспрабаваў здзейсніць наезд на ўчастковых, пасля чаго, не справіўшыся з кіраваннем, з'ехаў у кювет. У гэты час яго калега паспрабаваў збегчы, аднак быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі. Спрабуючы вызваліць сябрука, Ч. выбраўся з «Жыгулёў» і, трымаючы руку ў кішэні курткі, выказваючы пагрозы, рушыў насустрач работнікам міліцыі.

Пры гэтым, мужчына на законныя патрабаванні аб спыненні супрацьпраўных дзеянняў не рэагаваў. Для спынення супраціву, пасля папярэджання аб ужыванні зброі, участковы інспектар С. зрабіў тры папераджальныя і адзін прыцэльны стрэл. У выніку Ч. з агнястрэльным раненнем левай галёнкі змешчаны ў лякарню. Выстаўлены пост аховы», - распавялі там.

Дзяржынскім раённым аддзелам Следчага камітэта ў дачыненні да Ч. распачатая крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў пры выкананні ім абавязкаў у ахове грамадскага парадку, спалучанае з пагрозай прымянення гвалту), а ў дачыненні да К. - паводле ч. 1 арт. 339 КК Рэспублікі Беларусь (хуліганства). Падазраваныя затрыманыя.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках