20 красавiка 2024, Субота, 0:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Светлагорску збілі брыгаду хуткай дапамогі

32
У Светлагорску збілі брыгаду хуткай дапамогі

Інцыдэнт адбыўся ў суботу 8 лістапада.

Машына хуткай дапамогі пад'ехала да дома №48 у мікрараёне Палессе, адкуль паступіў выклік, піша «Гомельская праўда».

У жанчыны назіралася тэмпература і слабасць, таму яе сын наважыў выклікаць брыгаду медыкаў. Са слоў загадчыка станцыяй хуткай дапамогі Светлагорскай ЦРБ Сяргея Пятрэнкі, праз некалькі хвілін ператэлефанаваў чалавек, як мяркуецца брат гэтага мужчыны, і ў агрэсіўнай форме пачаў распытваць дыспетчара, чаму хуткай да гэтага часу няма.

Наступны званок ужо быў ад фельчара брыгады, якая ў слязах распавяла аб збіцці кіроўцы. Мабыць, мужчына ад слоў наважыў перайсці да справы. Хоць, па запэўненні загадчыка, машына прыбыла на месца праз лічаныя хвіліны пасля выкліку. Аб тым, што здарылася, тут жа паведамілі ў РАУС.

Са слоў Сяргея Пятрэнкі, кіроўца цяпер знаходзіцца ў шпіталі з чэрапна-мазгавой траўмай і ўдарам галаўнога мозгу.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках