19 красавiка 2024, Пятніца, 9:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка: Прыярытэт Украіны – еўраінтэграцыя

6
Парашэнка: Прыярытэт Украіны – еўраінтэграцыя

Пётр Парашэнка заявіў, што робіць усё магчымае, каб не дапусціць развіцця сцэнара Прыднястроўя ва Украіне.

Пра гэта прэзідэнт Украіны сказаў на сустрэчы са старшынём парламента Малдовы Ігарам Корманам.

Пётр Парашэнка адзначыў важную ролю міжпарламенцкага супрацоўніцтва для паглыблення стасункаў паміж Украінай і Рэспублікай Малдова і прапанаваў актывізаваць кантакты на ўзроўні груп сяброўства парламентаў дзвюх краін.

«Суразмоўцы абмеркавалі пытанні імплементацыі Пагаднення аб асацыяцыі з ЕЗ, прынамсі, у кантэксце прывядзення заканадаўчай базы Украіны і Малдовы ў адпаведнасць з патрабаваннямі ЕЗ. Асаблівую ўвагу стораны надалі пытанню ўрэгулявання сітуацыі на Усходзе Украіны. Ігар Корман адзначыў рашучую падтрымку Рэспублікай Малдова суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, а таксама заклікаў да мірнага ўрэгулявання сітуацыі ва Украіне», - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы прэзідэнта Украіны.

Са свайго боку Парашэнка адзначыў, што, паколькі ён добра ведае, як развіваўся канфлікт у Прыднястроўі, ён сёння робіць усё для таго, каб не дапусціць такога сцэнару ва Украіне.

Парашэнка таксама выказаў упэўненасць у паспяховым правядзенні парламенцкіх выбараў, якія адбудуцца 30 лістапада ў Малдове, у тым, што іх вынікі пацвердзяць еўрапейскі выбар малдаўскага народа. Ён таксама нагадаў, што ва Украіне на парламенцкіх выбарах 26 кастрычніка больш за 80% украінцаў падтрымалі праеўрапейскія палітычныя сілы.

Корман заявіў аб салідарнасці з Украінай і адзначыў, што «Малдове трэба выстаяць так, як гэта зрабіла Украіна».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках