На канвой суда ў Менску напалі ўзброеныя людзі
37- 20.11.2014, 18:40
- 133,581
Невядомыя напалі на канвой суда Савецкага раёна.
Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў ГУУС Менгарвыканкама.
«20 лістапада а 17.10 у судзе Савецкага раёна Менска супрацоўнікамі спецыяльнага падраздзялення канваіравання ГУУС Менгарвыканкама спыненая спроба ўцёкаў. Паводле папярэдняй інфармацыі, двое абвінавачаных учынілі напад на супрацоўнікаў міліцыі па заканчэнні судовага паседжання. Прафесійнымі і пісьменнымі дзеяннямі супрацоўнікі міліцыі спынілі спробу ўцёкаў», - паведамілі ў ГУУС.
Паводле звестак крыніц партала TUT.by злачынцы былі ўзброеныя.
На месцы здарэння знаходзіцца ўсё кіраўніцтва Савецкага РУУС сталіцы.
Паводле інфармацыі на 18.00 злачынцы абясшкоджаныя і затрыманыя.
У Савецкім РУУС сайту charter97.org адмовіліся пракаментаваць здарэнне.
Фота: Яндекс.Панорамы