18 красавiка 2024, Чацвер, 14:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзве «Міс Беларусь» зняліся ў вышыванках для глянцавага часопіса

19

Беларускія вышыванкі нарэшце перавандравалі з падручнікаў гісторыі на старонкі глянцавых часопісаў.

У апошнім нумары часопіса ICON by Sasha Yaroslavcev з'явілася фотасесія, дзе ў якасці мадэляў выступілі дзве «Міс Беларусь» Вольга Антропава і Вольга Хіжынкова, піша «Салiдарнасць».

«Асабліва радуе той факт, што сёння чароўнасць вытанчаных лэдзі з беларускім пашпартам можна (і нават трэба) падкрэсліць не рэчамі, зробленымі дзесьці ў Італіі/Амерыцы/Францыі/Турцыі, а чымсьці родным, зразумелым і вельмі блізкім», - адзначае ICON.

Трэба прызнаць, фотасесія атрымалася вельмі гламурная і адначасова вельмі душэўная.

«Быць беларусамі і любіць сваю краіну яшчэ ніколі не было так модна, як цяпер. Прычым рабіць гэта шчыра, і ад усёй душы, а не таму, што хтосьці гэтую любоў навязвае…», - піша ICON.

Нагадаем, раней фотасесію ў адзенні з беларускімі нацыянальнымі матывамі зладзілі удзельніцы групы, якую стварае пераможца «Еўравізіі 2009» Аляксандр Рыбак.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках