28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Акропаліс» кліча беларусаў на вялікі распродаж

14
«Акропаліс» кліча беларусаў на вялікі распродаж

У тых, хто расчараваўся ў беларускіх распродажах, на наступным тыдні ёсць магчымасць параўнаць падыход да зніжак, з'ездзіўшы ў Літву.

Гандлёва-забаўляльны цэнтр «Акропаліс» 29 лістапада правядзе традыцыйную акцыю Jamam, піша onliner.by.

- Акцыя - на літоўскім слэнгу яе назва азначае imam, гэта значыць «бярэм» - уяўляе сабой дзень самых вялікіх зніжак у Балтыйскіх краінах, - распавялі ў віленскім «Акропалісе». - На працягу аднаго дня модную вопратку і абутак, бытавыя тавары і парфумерыю, аксэсуары і калядныя падарункі можна будзе набыць са зніжкай да 50%. У акцыі бяруць удзел больш за 600 крам. У гандлёвым цэнтры «Максіма» скідкі на прамысловыя тавары будуць дасягаць 40%.

Jamam пачнецца раніцай 29 лістапада і завершыцца з закрыццём гандлёвых цэнтраў. Абяцаюць, што «абслужаць» нават самых позніх наведвальнікаў. У «Акропалісе» кажуць, што чакаюць у ГЦ шмат беларусаў, якія да падобных зніжкавых марафонаў, як паказвае практыка, неабыякавыя.

Для тых, каму на мяжы пхацца лянота, нагадваем: у канцы лістапада і снежні ў Менску пройдуць адзіныя дні зніжак, калі пакупнікам будзе давацца зніжка 15% на ўсе нехарчовыя тавары. Што ў некаторых таварных пазіцыях абяцаюць скінуць і 50%.

А на менскай Камароўцы, паведамілі ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Менгарвыканкама, заўтра пройдзе «таварная інтэрвенцыя ў рэалізацыі свініны». Прадпрыемствы прапануюць менчукам мяса па адзінай цане - 63 тысячы за кілаграм. Попыт насельніцтва, мяркуюць спецыялісты, будзе задаволены.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках