24 красавiка 2024, Серада, 0:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна памінае 10 мільёнаў ахвяраў Галадамору

15
Украіна памінае 10 мільёнаў ахвяраў Галадамору

22 лістапада ўкраінцы памінаюць ахвяр галадамораў, якія адбыліся ў краіне ў савецкія часы - у 1921-1923, 1932-1933 і 1946-1947 гадах.

У гэтым годзе будуць асабліва ўспамінаць тых, хто аказваў супраціў генацыду. Пра гэта кажуць ва Украінскім інстытуце нацыянальнай памяці, паведамляе ТСН.

Апеляцыйны суд Кіева чатыры гады таму вызначыў канчатковую колькасць ахвяраў Галадамору ва Украіне ў 1932-33 гадах – 10 млн 63 чалавекі загінулі ад голаду. Гэта - чвэрць насельніцтва цяперашняй Украіны.

Ctujlyz ва ўсёй Украіне адбудуцца нацыянальныя памятныя мерапрыемствы, прысвечаныя мільёнам ахвяраў Галадамору-генацыду 1932-1933 гадоў пад лозунгам "Голадам забівалі нашу свабоду. Не заваяваныя ў 33-м - непераможныя!"

У ЗША назвалі штучна створаны Галадамор ва Украіне 1932-33 гадоў адным з найбуйнейшых злачынстваў мінулага стагоддзя, і выказалі свае спачуванні з нагоды гадавіны трагедыі. Пра гэта заявіў прадстаўнік Белага дома Джош Эрнэст, паведамляе "Прэса Украіны".

"Мы сёння далучаемся да ўкраінцаў ва ўсім свеце, уключаючы амерыканцаў украінскага паходжання, каб ушанаваць памяць мільёнаў украінцаў, якія памерлі ад голаду ў 1932 і 1933 гадах праз варварскую палітыку сталінскага Савецкага Саюза", - сказаў ён.

Эрнэст адзначыў, што Галадамор стаў "адным з самых жорсткіх зверстваў мінулага стагоддзя" і найбольш трагічнай старонкай украінскай гісторыі.

"Успамінаючы гэтую жахлівую трагедыю, мы таксама аддаём належнае цягавітай сіле, мужнасці і духу народа Украіны - якасцях, на якія ўкраінцы працягваюць абапірацца сёння перад тварам вялікай бяды і імкнуцца пабудаваць больш квітнеючую, бяспечную і дэмакратычную дзяржаву", - дадаў ён.

Пётр Парашэнка распарадзіўся абвясціць 22 лістапада 2014 а 16:00 хвіліну маўчання і прыспусціць ў гэты дзень Дзяржаўны сцяг Украіны, абмежаваць правядзенне забаўляльных мерапрыемстваў.

Служба бяспекі Украіны прапануе новаму парламенту ўвесці крымінальную адказнасць за адмаўленне Галадамору і забараніць Камуністычную партыю, якая яго арганізавала.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках