26 красавiка 2024, Пятніца, 1:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Бялкоўскі: Пуціну патрэбен калідор не толькі ў Крым, але і ў Прыднястроўе

10
Станіслаў Бялкоўскі: Пуціну патрэбен калідор не толькі ў Крым, але і ў Прыднястроўе

Прэзідэнт Расеі сваёй агрэсіяй супраць Украіны дамагаецца чатырох рэчаў.

Такое меркаванне выказаў расейскі палітолаг Станіслаў Бялкоўскі ў інтэрв'ю радыёстанцыі "Эхо Москвы".

"На мой погляд, сёння Пуцін хоча ад Украіны чатырох рэчаў. Першае - поўнай гарантыі неўваходжвння ў NАТО, што афіцыйна пазначыў высокі прэс-сакратар Дзмітрый Пяскоў. Усямернага запаволення еўраінтэграцыі Украіны. Што ўжо збольшага адбылося, у тым ліку шляхам пераносу пагаднення аб імплементацыі эканамічнай часткі асацыяцыі Украіны з ЕЗ на студзень 2016 года. Стварэння сухапутнага калідора на Крым, без якога б там ні было натуральна пераходу гэтых тэрыторый, калідора пад фармальны кантроль Расеі. Проста лагістычных гарантый. І таго ж самага ў дачыненні да Прыднястроўя. Прыднястроўскай Малдаўскай рэспублікі. Калі гэта ўсё будзе рэалізаванае, то новай вайны не будзе, але плацдарм пастаяннай дэстабілізацыі сітуацыі ва Украіне, у Данецку і Луганску Пуціну неабходны для таго, каб прымушаць Украіну да выканання такога тыпу і віду дамоўленасцей. І ён тут адчувае сябе абсалютна ўпэўнена, бо ЕЗ і ЗША ўжо далі зразумець, яны не гатовыя да вялікай вайны", - заявіў Станіслаў Бялкоўскі.

"Тое, што адбываецца цяпер у Расеі, палітолаг назваў "імперскімі канвульсіямі".

"Цяпер адбываюцца імперскія канвульсіі, вось мы тут у гэтай студыі сядзелі ў сакавіку з А. А. Венедыктавым, гэта абмяркоўвалі з нагоды Крыму. Вось гэтая тэма прытхлай адсталай псеўдаімперскай Расеі, якая нібыта цягнецца на Захад, хоць той жа Кітай пляваць на нас хацеў. Ён не ўспрымае нас як раўнапраўнага партнёра ні ў вайсковай, ні ў тэхналагічнай, ні ў эканамічнай сферы. А ўспрымае нас толькі як сыравінны і патэнцыйна тэрытарыяльны прыдатак. Пакуль мы ад гэтага не адмовімся і не вызначым, што мы Еўропа, нічога не будзе, і нічога добрага ў нашым лёсе не будзе. і ў гэтым сэнсе тое абвастрэнне псіхічнае, якое з намі сёння адбываецца, яно павінна прывесці нас да разумення, што мы станем Еўропай", - сказаў ён.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках