20 красавiка 2024, Субота, 7:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША пашыраць прысутнасць у Афганістане

ЗША пашыраць прысутнасць у Афганістане

Амерыканскія войскі будуць наўпрост браць удзел у барацьбе супраць руху Талібан.

Прэзідэнт ЗША Барак Абама падпісаў указ аб пашырэнні вайсковай прысутнасці ЗША ў Афганістане ў 2015 годзе. Згодна з указам, які носіць сакрэтны характар, амерыканскія войскі будуць наўпрост браць удзел у барацьбе супраць руху Талібан. Аб падпісанні Абамам указа аб амерыканскай вайсковай місіі ў Афганістане паведамляе The New York Times са спасылкай на дасведчаныя крыніцы ў Кангрэсе, вайсковым ведамстве і адміністрацыі прэзідэнта.

Указ Абамы дазваляе знаходзіцца ў Афганістане амерыканскім вайскоўцам і праводзіць вайсковыя аперацыі супраць груповак, якія пагражаюць войскам ЗША ці злучэнням афганскага войска.

Акрамя таго, указ дазваляе амерыканскім знішчальнікам і беспілотнікам падтрымліваць дзеянні ўрадавых войскаў у баях супраць Талібану.

Паводле звестках выдання, прыняццю пастановы аб пашырэнні ролі амерыканскіх войскаў у Афганістане ў 2015 годзе папярэднічалі доўгія дэбаты ў прэзідэнцкай адміністрацыі. Са слоў крыніц ва ўладных структурах Афганістана, улады краіны ў апошнія некалькі тыдняў звярталіся да ўладаў ЗША з просьбай пашырыць ролю амерыканскіх войскаў у наступным годзе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках