16 красавiка 2024, aўторак, 9:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магілёўцы прапануюць скасаваць прэзідэнцкія выбары

52
Магілёўцы прапануюць скасаваць прэзідэнцкія выбары

З такой просьбай звярнуліся да «палаты прадстаўнікоў» больш за сто жыхароў Магілёва.

Яны прапануюць «дэпутатам» у мэтах эканоміі бюджэтных сродкаў правесці прэзідэнцкія выбары 2015 самастойна, без стварэння выбарчых камісій у рэгіёнах рэспублікі, паведамляе БелаПАН.

Як адзначаецца ў звароце, старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах Лідзія Ярмошына сцвярджае, што на выбары 2015 года вылучана блізу 100 млрд рублёў.

«У сувязі з тым, што «коней на пераправе не мяняюць» і каб не было як ва Украіне, а таксама для выканання перадвыбарчых абяцанняў прэзідэнта ў 1994 годзе - аб вяртанні абясцэненых укладаў падманутым укладчыкам, просім вас мадэрнізаваць выбары 2015 года. Для эканоміі народных сродкаў абраць прэзідэнта РБ дэпутатамі ППНС РБ пад самым жорсткім кантролем адміністрацыі прэзідэнта РБ», - гаворыцца ў звароце, ініцыятарам якога выступіў актывіст Незалежнага прафсаюза РЭП Аляксей Паўлоўскі.

На думку падпісантаў, правядзенне выбараў такім чынам дазволіць захаваць 100 млрд рублёў і вярнуць іх «у першую чаргу ўкладчыкам сталага веку».

Акрамя таго, «мадэрнізаваныя» выбары прэзідэнта дазволяць пакінуць у мінулым непрызнанне вынікаў беларускіх выбараў міжнароднай супольнасцю, якое было раней, санкцыі і неўязных дзяржчыноўнікаў, мяркуе аўтар ініцыятывы.

Зварот з подпісамі 104 грамадзян 19 лістапада накіраваны ў «палату прадстаўнікоў» і старшыні ЦВК.

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках