18 красавiка 2024, Чацвер, 6:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Над мяжой Украіны кружаць расейскія самалёты

7
Над мяжой Украіны кружаць расейскія самалёты

Над украінскай мяжой кружаць ужо не толькі расейскія беспілотнікі, але і самалёты.

Пра гэта заявіў на брыфінгу ў суботу афіцыйны прадстаўнік Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Лысенка, паведамляе "Укрінфарм".

"Баявых сутыкненняў на мяжы за межамі зоны АТА не адбывалася. Незаконныя ўзброеныя фармаванні і ВС РФ аднавілі правядзенне сістэмнай паветранай выведкі з выкарыстаннем беспілотнікаў, а таксама самалётаў", - адзначыў Лысенка.

З ягоных звестак, каля населенага пункта Чырвоная Талаўка на Луганшчыне зафіксавалі палёт над тэрыторыяй РФ уздоўж мяжы самалёта далёкага радыёлакацыйнага выяўлення, а паблізу населенага пункта Сартана ў Данецкай вобласці зафіксавалі палёт БПЛА на кірунку "Марыупаль-Паўлаўка".

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках