18 красавiка 2024, Чацвер, 20:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрыторыю Украіны зноў абстралялі з Расеі

8

Зафіксаваны новы абстрэл украінскай тэрыторыі з боку Расейскай Федэрацыі.

Пра гэта заявіў спікер Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Лысенка, паведамляюць «Украінскія навіны».

З ягоных слоў, гэта была «праца» расейскай артылерыі.

Паводле звестак РНБА за мінулыя суткі зафіксавана перакідванне калон з расейскай тэхнікай ў Луганскую вобласць.

Абстрэлы з боку тэрарыстаў працягваюцца, баевікі абстрэльваюць як пазіцыі сіл АТА, так і населеныя пункты, адзначыў прадстаўнік РНБА.

Лысенка адзначыў, што падчас антытэрарыстычнай аперацыі 21 лістапада 4 вайскоўцы загінулі, 10 атрымалі раненні. Акрамя таго, у выніку абстрэлу тэрарыстамі Дэбальцава Данецкай вобласці раненні атрымалі 5 мірных жыхароў.

Са слоў Лысенкі, тэрарысты наносілі агнявыя ўдары, выкарыстоўваючы сістэмы залпавага агню «Град» і «Ураган».

У выніку масіраванага абстрэлу разбураныя 20 жылых дамоў у цэнтральнай частцы горада.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках