19 красавiка 2024, Пятніца, 8:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейца, што нарысаваў на Калізіі літару «К» арыштавалі

27
Расейца, што нарысаваў на Калізіі літару «К» арыштавалі

Расейскі турыст, што накрэсліў на адной са сцен Калізея ў Рыме літару «К» прысуджаны да чатырох месяцаў турмы.

Акрамя таго, гарадскі суд італьянскай сталіцы абавязаў яго цягам трох месяцаў выплаціць штраф сумаю 20 тысяч еўра, паведамляе Lenta.ru выданне Il Messaggero.

Высветлена, што акт вандалізму ўчыніў 42-гадовы грамадзянін Расеі Казбек Акаеў.

Раней начальнік консульскага аддзела расейскай амбасады ў Італіі Сяргей Патронаў паведаміў, што расеец быў адпушчаны на волю.

Турыст з Расеі быў затрыманы раніцай 21 лістапада. Мужчына каменем выдзеўбаў літару «К» на адной са сцен Калізея. Шырыня літары склала 17 сантыметраў, вышыня - 25 сантыметраў. У гэты час ён быў заўважаны адным з наглядчыкаў, пасля чаго ўмяшаліся супрацоўнікі паліцыі. Расейцу былі прад'яўленыя абвінавачванні ў вандалізме.

Гэта ўжо пяты падобны выпадак у Калізеі з пачатку 2014 года. У студзені за актам вандалізму былі заўважаныя бацька і сын з Аўстраліі, пасля іх свой след на сценах амфітэатра пакінулі два падлеткі: у сакавіку вызначыўся канадзец, а ў траўні - бразілец.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках