28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бабруйскія ідэолагі прыдумалі новы від футбола

6

Чыноўнікі «крэатыўна» падышлі да забароны апазіцыйных пікетаў.

Актывісты Аб'яднанай грамадзянскай партыі падалі ўжо 20 заявак на пікеты супраць размяшчэння ў нашай краіне расейскіх вайсковых базаў. 10 заявак пададзена ў Магілёве, 10 у Бабруйску, дзе і плануюць размясціць новую расейскую авіябазу. Пра гэта сайту ucpb.org распавёў актывіст партыі Уладзімір Шанцаў.

«Мы планавалі, каб пікеты праходзілі па адным у дзень: спачатку 5 пікетаў у Магілёве, потым 5 пікетаў у горадзе Бабруйску, потым зноў 5 у Магілёве і гэтак далей. Такі марафон атрымліваецца. Ужо прыйшлі першыя адказы ад уладаў. Магілёўскі гарвыканкам адмаўляе з прычыны таго, што заяўка прадугледжвае правядзенне пікетаў у цэнтры горада, а дазволенае месца - гэта закінуты стадыён на ўскраіне. Зрэшты, нават калі мы спрабуем правесці масавае мерапрыемства ў дазволеным месцы - усё роўна адмаўляюць.

Магілёўскія ідэолагі на ўсе заяўкі адказваюць груба, нельга і ўсё тут», - кажа ён.

У Бабруйску ва ўсіх заяўках на правядзенне пікетаў актывісты паказалі адведзенае для гэтага ўладамі месца - стадыён на вуліцы Урыцкага.

«Але, на жаль, высвятляецца, што менавіта ў тыя дні, на якія запланаваны пікеты, на стадыёне павінен быць футбол. Паглядзіце на фотаздымак аб'явы на стадыёне - з прычыны дрэннага надвор'я футбольныя матчы, якія запланаваныя на 20-24 лістапада (а менавіта на гэтыя дні запланаваныя нашы пікеты) перанесеныя на 30 лістапада - 4 снежня (а гэта наступныя 5 дзён нашага марафону пікетаў у Бабруйску) .

Толькі вось цікава, на якое паляпшэнне ўмоў надвор'я разлічваюць «разумнікі» ідэалагічнага аддзела ў Бабруйску ў першыя зімовыя дні? Цікаўнасць падказала нам - трэба працягнуць падачу заявак, і мы ўсе ўбачым. Паглядзім, які «футбол» будзе на стадыёне ў Бабруйску, калі выпадзе снег», - кажа Уладзімір Шанцаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках