20 красавiка 2024, Субота, 0:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэшткі малайзійскага «Боінга» адправілі з Данецка ў Харкаў

Рэшткі малайзійскага «Боінга» адправілі з Данецка ў Харкаў

Спеццягнік з абломкамі самалёта, які пацярпеў катастрофу ў небе над Данбасам ў ліпені сёлета, адправіўся ў Харкаў.

Абломкі авіялайнера па прыбыцці на месца будуць разгружаныя для далейшага правядзення расследавання. У складзе спеццягніка 12 грузавых вагонаў і адзін пасажырскі. Цягнік суправаджаюць супрацоўнікі АБСЕ, галандскія эксперты і прадстаўнікі тэрарыстычнай арганізацыі «ДНР» паведамляе «Інтэрфакс».

Паводле папярэдняй інфармацыі, спецсастаў павінен прыбыць у Харкаў 23 лістапада, паведамляе з месца падзеяў карэспандэнт выдання.

Зборам абломкаў, якія раскіданыя ў раёне трох населеных пунктаў, займаліся спецыялісты з Нідэрландаў разам з баевікамі самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі». 21 лістапада эксперты абвясцілі аб завяршэнні работ у зборы частак самалёта, які ўпаў недалёка ад вёскі Грабава. Галандскія спецыялісты плануюць рэканструяваць адну з секцый самалёта для ўстанаўлення прычын катастрофы.

Падчас пошукавых работ былі знойдзены чалавечыя астанкі, яны таксама былі транспартаваныя з месца трагедыі, і будуць накіраваныя для праходжання першаснай судова-медыцынскай экспертызы ў Харкаве. Іх таксама плануецца даставіць у Нідэрланды.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках